Аксумскае царства
Jump to navigation
Jump to search
Аксумскае царства — старажытная дзяржава на тэрыторыі паўночнай Эфіопіі з цэнтрам у г. Аксум. Першыя звесткі пра Аксумскае царства адносяцца да 1 ст. н.э. Зручнае геаграфічнае становішча на гандлёвых шляхах з Індыі і Усходняй Афрыкі ў Міжземнамор'е спрыяла эканамічнаму і культурнаму росквіту Аксумскага царства.
З канца 3 стагоддзя дасягнула вялікай магутнасці. У час праўлення цара Эзана (пачатак 4 ст.) заваявана Нубія, ішла барацьба (4—6 ст.) з Хім'ярыцкім царства за панаванне ў Паўднёвай Аравіі. У 4 стагоддзі ў Аксумскае царства пранікла хрысціянства. Пасля захопу персамі Паўднёвай Аравіі (6 ст.) і арабамі Егіпта (7 ст.) пачаўся эканамічны і палітычны заняпад, паступова Аксумскае царства распалася.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аксумскае царства
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.