Аксёнава-Зілаўскае
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Аксёнава-Зілаўскае
|
Аксёнава-Зілаўскае (руск.: Аксёново-Зи́ловское) — пасёлак гарадскога тыпу ў Чарнышоўскім раёне Забайкальскага края Расіі. Адміністрацыйны цэнтр гарадскога паселішча «Аксёнава-Зілаўскае». Размешчаны на Транссібірскай магістралі за 380 кіламетраў на ўсход ад Чыты. У пасёлку знаходзіцца чыгуначная станцыя Зілава Забайкальскай чыгункі. Заснаваны ў 1908 годзе пры будаўніцтве чыгункі на месцы пасёлка Аляксееўскі. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1930 года.