Аксітацын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Структура малекулы аксітацыну

Аксітацы́н — гармон гіпаталамуса, які затым транспартуецца ў заднюю долю гіпофіза, дзе накопліваецца (дэпануецца) і вылучаецца ў кроў. Мае алігапептыдную будову.

Фізіялагічнае дзеянне[правіць | правіць зыходнік]

Аксітацын аказвае стымулюючае ўздзеянне на гладкую мускулатуру шыйкі маткі, павышае сутаргаваю актыўнасць і ў меншай ступені тонус міяметрыя. У малых канцэнтрацыях аксітацын павялічвае частату і амплітуду сутаргаў маткі, а ў вялікіх канцэнтрацыях спрыяе павышэнню тонусу маткі, пачашчэнню і пасіленню яе сутаргаў (аж да тэтанічных сутаргаў або развіцця кантрактуры маткі). Аксітацын выклікае пасіленне сакрэцыі пралактыну, а таксама сутаргі міяэпітэліяльных клетак, што атачаюць альвеолы малочнай залозы, павялічваючы выпрацоўку малака. Аксітацын мае таксама слабыя вазапрэсінападобныя антыдыўэтычныя ўласцівасці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 422. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.(руск.)