Перайсці да зместу

Актавія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Актавія, Мінская вобласць)
Вёска
Актавія
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 3 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Аўтамабільны код
5
СААТА
6230820001
Актавія (Беларусь)
Актавія
Актавія
Актавія (Мінская вобласць)
Актавія
Актавія

Акта́вія[1] (трансліт.: Aktavija, руск.: Октавия) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ігрушкаўскага сельсавета.

Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Халопеніцкага сельсавета[2], да 28 ліпеня 1966 года — у склад Ігрушкаўскага сельсавета[3], да 31 сакавіка 1977 года — у склад Жаберыцкага сельсавета[4].

Вядома з 1858 года, уладанне Юлія Серафімавіча Рашкоўскага. У 1897 годзе засценак Барысаўскага павета Мінскай губерні, 9 двароў, 68 жыхароў.

З 1924 года ў Крупскім раёне, спачатку Мінскай, потым Аршанскай акруг, з 1938 года ў Мінскай вобласці. У 1930-я гады створаны калгас «Шлях сацыялізму». Пасля Вялікай Айчыннай вайны калгас быў адноўлены, вёска ў складзе саўгаса, потым калгаса «Стараселле». На 1 студзеня 1998 года 8 гаспадарак і 11 жыхароў[5].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Кругло́віна, Гарэ́лае, н.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  5. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5.