Актуарый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Актуарый
Адпавядае дзейнасці актуарныя разлікі
Звязаная выява
ISCO-08 occupation class 2120
ISCO-88 occupation class 2121
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Актуа́рый (англ.: actuary) — спецыяліст па страхавой матэматыцы (матэматычнай статыстыцы і тэорыі імавернасцей)[1], які валодае тэорыяй актуарных разлікаў. Займаецца распрацоўкай метадалогіі і вылічэннем страхавых тарыфаў, разлікамі, звязанамі з утварэннем рэзерву страхавых унёскаў па доўгатэрміновых відах страхавання, вызначэннем памераў выкупных[2] і рэдукаваных страхавых сум[3], а таксама пазык па дагаворах страхавання жыцця і пенсій. Актуарыі праводзяць ацэнку сістэм фінансавай бяспекі, надаючы адмысловую ўвагу іх складанасці, матэматыцы і механізмам функцыянавання[4]. Урадавы актуарый адказвае за пытанні нацыянальнага страхавання і пенсійных праграм[1].

У той час як гісторыя страхавання ўзыходзіць да антычнасці, канцэпцыі, неабходныя для навуковай ацэнкі і зніжэння рызык, бяруць свой пачатак у даследаваннях XVII стагоддзя па тэорыі верагоднасцей і ануітэтам[5]. Актуарыям XXI стагоддзя патрабуюцца аналітычныя навыкі, дзелавыя веды і разуменне чалавечых паводзін і інфармацыйных сістэм для распрацоўкі і кіравання праграмамі, якія кантралююць рызыку[6]. Фактычныя крокі, неабходныя для таго, каб стаць актуарыям, звычайна залежаць ад краіны. Аднак амаль усюды гэты працэс мае строгую структуру навучання ці здачы іспытаў, і для таго патрабуецца шмат гадоў.

Прафесія актуарыя нязменна лічыцца адной з самых запатрабаваных[7]. У розных даследаваннях, пачынаючы з 2010 года, пасада актуарыя неаднаразова займала першае ці другое месца рэйтынгу[8][9][10].

Узнікненне прафесіі[правіць | правіць зыходнік]

Актуарый за працай

Яшчэ з моманту нараджэння цывілізацыі і па меры развіцця эканамічных сувязяў у грамадстве паступова выяўлялася неабходнасць раздзялення розных рызык. Напрыклад, людзі, якія ўсё жыццё жылі ў вёсцы, падвяргаліся рызыцы пажару, у выніку якой іх супольнасці ці сям’я маглі застацца без прытулку. Пасля з’яўлення бартару паўсталі больш складаныя рызыкі. Купцы, якія адпраўляліся ў гандлёвыя паездкі, неслі рызыку страты давераных ім тавараў, сваёй маёмасці ці нават свайго жыцця. Пасярэднікі ў гандлі будавалі склады, што падвяргала іх фінансавай рызыцы. Першасныя пастаўшчыкі ў хатніх гаспадарках рызыкавалі заўчаснай смерцю, інваліднасцю ці немаччу, што магло б прывесці да голаду іх утрыманцаў. Атрыманне крэдыту было абцяжарана, калі крэдытор турбаваўся пра немагчымасць пагашэння крэдыту ў выпадку смерці ці немачы пазычальніка. Усё гэта спараджала неабходнасць утварэння інстытута страхавання[11].

Вобласць дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным чынам веды актуарыя выкарыстоўваюцца ў страхавым і інвестыцыйным бізнесе — у абедзвюх прафесіях неабходна ацэньваць верагоднасці грашовых плыняў.

У страхавым бізнесе актуарый займаецца:

У інвестыцыйным бізнесе ў задачы актуарыя ўваходзіць:

  • распрацоўка і ўжыванне мадэляў ацэнкі рызыкавых прылад;
  • разлік рэзерваў інвестыцыйнага фонду (у тым ліку абавязковых заканадаўствам);

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Актуарий // Бизнес. Толковый словарь. — М.: «ИНФРА-М», Издательство «Весь Мир». Грэхэм Бетс, Барри Брайндли, С. Уильямс и др. Общая редакция: д.э.н. Осадчая И. М.. 1998
  2. Выкупная сумма — Ефимов С. Л. Экономика и страхование: Энциклопедический словарь. — М.: Церих-ПЭЛ, 1996. — 528 с. — ISBN 5-87811-016-4
  3. Редуцирование страховой суммы — Ефимов С. Л. Экономика и страхование: Энциклопедический словарь. — М.: Церих-ПЭЛ, 1996. — 528 с. — ISBN 5-87811-016-4
  4. Trowbridge, Charles L.. Fundamental Concepts of Actuarial Science. Actuarial Education and Research Fund (19 красавіка 1989). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2006. Праверана 28 чэрвеня 2006.
  5. Heywood, Geoffrey Edmond Halley: astronomer and actuary // Journal of the Institute of Actuaries. — 1985. — Т. 112. — № 2. — С. 279—301. — DOI:10.1017/S002026810004213X Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2015.
  6. What is an Actuary?(недаступная спасылка). BeAnActuary (19 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2014. Праверана 29 красавіка 2015.
  7. Actuaries in action: Why it's rated the number one profession(недаступная спасылка) (19 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2014. Праверана 20 ліпеня 2015.
  8. Thomas, David. Be happy: Become an actuary (19 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2013. Праверана 18 красавіка 2012.
  9. Weber, Lauren (2013). "Dust Off Your Math Skills: Actuary Is Best Job of 2013". The Wall Street Journal. Архівавана з арыгінала 2013-04-23. Праверана 2013-04-24. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2020. Праверана 14 кастрычніка 2022.
  10. CareerCast. The Best Jobs of 2015: No. 1 Actuary. CareerCast (19 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2015. Праверана 27 красавіка 2015.
  11. An overview of actuarial history (slides with notes) | The Actuarial Profession(недаступная спасылка). web.archive.org (20 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2011. Праверана 21 мая 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]