Актынаметрыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Актынаметрыя (ад актына... + ...метрыя) — раздзел метэаралогіі, які вывучае перанос і ператварэнне сонечнага, зямнога і атмасфернага выпрамянення ў атмасферы Зямлі.

Галоўныя задачы:

  • вымярэнне прамой, рассеянай, сумарнай і адбітай радыяцыі і радыяцыйнага балансу зямной паверхні;
  • вывучэнне заканамернасцяў паглынання і рассейвання радыяцыі ў атмасферы і геаграфічнага размеркавання яе.

Актынаметрычныя назіранні пачаліся ў XVII стагоддзі, на Беларусі з 1936 года. У 1994 годзе праводзіліся на 10 станцыях: у Мінскім гідраметэацэнтры, на аграметэастанцыі Васілевічы, Палескай балотнай станцыі і інш. У сучасны час актынаметрычныя назіранні на Беларусі праводзяць больш як 20 метэастанцый.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.
  • Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 352 с.: іл. - ISBN 985-11-0262-8.