Актыноіды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Актыноіды
Агульныя звесткі
Склад групы торый, пратактыній, уран, нептуній, плутоній, амерыцый, кюрый, берклій, каліфорній, эйнштэйній, фермій, мендзялевій, набелій, лаўрэнсій
Перыяд адкрыцця XVIII стагоддзе (уран) — XX стагоддзе (лаўрэнсій)
Знаходжанне ў прыродзе вельмі нізкае
Хімічныя ўласцівасці
Электронная канфігурацыя
Знаходжанне групы ў электронных блоках f-блок
Таксікалагічныя даныя
Таксічнасць высокарадыеактыўныя элементы

Актыноіды (актыніды) — сямейства, якое складаецца з 14 радыеактыўных хімічных элементаў III групы 7-га перыяду перыядычнай сістэмы з атамнымі нумарамі 90-103.

Дадзеную групу складаюць: торый, пратактыній, уран, нептуній, плутоній, амерыцый, кюрый, берклій, каліфорній, эйнштэйній, фермій, мендзялевій, набелій і лаўрэнсій. Актыній часта для зручнасці параўнання разглядаецца разам з гэтымі элементамі, аднак да актыноідаў ён не адносіцца.