Актыўная ацэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Актыўная ацэнка ў вузкім сэнсе — гэта ацэнка пазнавальнай дзейнасці вучняў і яе вынікаў паводле загадзя вызначаных крытэрыяў без выстаўлення адзнакі. Тут актыўная ацэнка выступае альтэрнатывай ацэнцы падсумоўчай, якая пераважна выкарыстоўваецца для вонкавай справаздачнасці[1].

Актыўная ацэнка ў шырокім сэнсе — тэхналогія навучання, заснаваная на якаснай зваротнай сувязі, дзякуючы якой вучні могуць пастаянна бачыць і разумець свае поспехі, усведамляць няўдачы і ўхіляць прабелы ў ведах і ўменнях, авалодваць працэдурамі самаацэнкі, г. зн. кіраваць асабістым вучэннем. Пры гэтым бацькі таксама з'яўляюцца суб’ектамі ацэначнай дзейнасці[2].

Актыўная ацэнка як тэхналогія навучання мае сістэмны характар і ўключае мэтавы, зместавы, працэсуальны і кантрольна-ацэначны кампаненты. Кожны з гэтых кампанентаў мае свае спецыфічныя характарыстыкі, што ў цэлым дазваляе гаварыць пра ўнікальнасць тэхналогіі актыўнай ацэнкі.

Паходжанне тэрміна і развіццё тэхналогіі[правіць | правіць зыходнік]

У англамоўнай літаратуры выкарыстоўваецца тэрмін Formative assessment (даслоўна «фармавальнае ацэньванне»). Англійскі тэрмін у 1967 годзе ўвёў ва ўжытак Майкл Скрывэн, які паказаў, што такая ацэнка істотна адрозніваецца ад іншых варыянтаў ацэнкі з гледзішча інфармацыі, якую атрымліваюць суб’екты адукацыйнага працэсу[3]. Бенджамін Блум пераняў тэрмін у 1968 годзе і разгледзеў фармавальнае ацэньванне ў якасці інструмента для паляпшэння эфектыўнасці навучання студэнтаў[4]. Пол Блэк і Дылан Уільям на падставе аналізу шматлікіх публікацыяў паказалі, што фармавальнае ацэньванне — найлепшая стратэгія для забеспячэння матывацыі і адказнасці вучняў, а таксама іх вучэбных дасягненняў[5]. З 2009 году з ініцыятывы Таварыства беларускай школы гэтая тэхналогія пачала ўкараняцца ў школах Беларусі. На першым семінары, які ў Мінску праводзіла педагог з Польшчы Данута Стэрна, удзельнікі прынялі рашэнне па-беларуску назваць тэхналогію «актыўная ацэнка» з увагі на патэнцыял актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў.

Навуковыя падставы тэхналогіі[правіць | правіць зыходнік]

тэхналогія актыўнай ацэнкі грунтуецца на псіхалагічнай тэорыі дзейнасці, а таксама на шэрагу метадалагічных падыходаў:

  • дзейнасным;
  • сістэмным;
  • кампетэнтнасным;
  • асабова-арыентаваным[6].

Мэты тэхналогіі актыўнай ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

  • забеспячэнне зваротнай сувязі паміж суб’ектамі адукацыйнага працэсу для разумення вучнямі таго, як яны вучацца;
  • атрыманне дыягнастычнай інфармацыі і на гэтай аснове выяўленне і ліквідацыя індывідуальных і групавых недахопаў у навучальнай дзейнасці і яе выніках;
  • разуменне вучнямі сваіх перспектыў у навучанні;
  • перамяшчэнне фокуса з атрымання адзнак на працэс атрымання ведаў;
  • забеспячэнне цэнтральнай ролі вучняў у адукацыйным працэсе;
  • развіццё ў вучняў навыкаў самаацэнкі, выхаванне пачуцця ўласнай годнасці.

Асноўныя кампаненты тэхналогіі[правіць | правіць зыходнік]

Ключавой ідэяй тэхналогіі актыўнай ацэнкі з'яўляецца зваротная сувязь паміж усімі суб’ектамі адукацыйнага працэсу: настаўнікам, вучнямі, бацькамі. Сродкамі зваротнай сувязі й актыўнай ацэнкі з'яўляюцца:

  • дыягнастычнае вызначэнне настаўнікам мэты вучэбнага занятку і самавызначэнне кожнага вучня на свой асабісты вынік пазнавальнай дзейнасці на ўроку,
  • крытэрыі ацэнкі, якія ўяўляюць сабой дамову паміж настаўнікам і вучнямі, служаць арыенцірам для іх дзейнасці, з'яўляюцца сродкам для самаацэнкі, узаемнай ацэнкі і ацэнкі з боку настаўніка;
  • размежаванне актыўнай ацэнкі без выстаўлення балаў і падсумоўчай ацэнкі ў балах;
  • асаблівая тэхніка пастаноўкі пытанняў настаўнікам;
  • вусныя і пісьмовыя каментарыі настаўніка да выкананых вучнямі працаў;
  • рэфлексія як механізм для перманентнага аналізу і карэкцыі дзейнасці і яе вынікаў;
  • далучэнне бацькоў да кантрольна-ацэначнай дзейнасці.

Зноскі

  1. Shepard, Lorrie A. (2005). [1]. ETS Invitational Conference The Future of Assessment: Shaping Teaching and Learning, New York, October 10-11, 2005. Retrieved 25 August
  2. Запрудский, Н. И. Контрольно-оценочная деятельность учителя и учащихся: пособие для учителя /Н. И. Запрудский. — Минск: Сэр-Вит, 2012. — 160 с.
  3. Scriven, Michael (1967). «The methodology of evaluation». In Stake, R. E.Curriculum evaluation. Chicago: Rand McNally. American Educational Research Association (monograph series on evaluation, no. 1.
  4. Bloom, Benjamin S. (1968). Learning for mastery. Los Angeles, USA: University of California press.
  5. Paul Black and Dylan Wiliam, «Assessment and Classroom Learning», Assessment inEducation, March 1998, pp. 7-74.
  6. Мікалай Запрудскі. Псіхалагічныя і педагагічныя падставы актыўнай ацэнкі // Актыўная ацэнка ў дзеянні. — Мінск: Таварыства беларускай школы, 2014. — С. 23-38. — 238 с. — 299 ас.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]