Акты Тургенева
| Акты Тургенева | |
|---|---|
| руск. дарэф. Акты исторические, относящіеся к Россіи, извлеченные из иностранных архивов и библіотек… А. И. Тургеневым лац.: Historica Russiae Monumenta... | |
| | |
| Аўтар | А. І. Тургенеў (укладальнік) |
| Жанр | зборнік дакументаў, археаграфія |
| Краіна |
|
| Мова арыгінала | лацінская, французская, нямецкая, польская і інш. |
| Выдавецтва | Друкарня Эдуарда Праца (Санкт-Пецярбург) |
| Даты публікацыі | 1841—1842 |
| Тамы | 2 тамы |
«Акты Тургенева» (руск. дарэф. Акты исторические, относящіеся к Россіи, извлеченные из иностранных архивов и библіотек… А. И. Тургеневым; лац.: Historica Russiae Monumenta ex antiquis exterarum gentium archivis et bibliothecis deprompta ab A. I. Turgenevio) — серыйнае выданне дакументаў па гісторыі Расіі і суседніх краін (у тым ліку ВКЛ і Рэч Паспалітая). Падрыхтавана і выдадзена рускім гісторыкам і археографам А. І. Тургеневым у 2 тамах у Санкт-Пецярбургу ў 1841—1842 гадах[1].
Змест
[правіць | правіць зыходнік]У выданні апублікаваны дакументы з Ватыканскага тайнага архіва, а таксама з рымскіх, англійскіх і французскіх архіваў і бібліятэк. Мова дакументаў пераважна лацінская, сустракаюцца таксама дакументы на французскай, англійскай, італьянскай, нямецкай, грэчаскай і польскай мовах[1].
Храналагічны ахоп[1]:
- Том 1: 1075—1584 гады.
- Том 2: 1231—1719 гады.
Сярод апублікаваных матэрыялаў[1]:
- папскія булы і лісты папаў рымскіх да вялікіх князёў літоўскіх Гедзіміна, Ягайлы, Вітаўта;
- данясенні папскіх нунцыяў і легатаў;
- інструкцыі дыпламатам і паслам (напрыклад, С. Герберштэйну, А. Пасевіна);
- дыпламатычная перапіска, лісты Івана Грознага, Стэфана Баторыя;
- творы замежных аўтараў пра Расію.
Дакументы асвятляюць працэс заключэння Берасцейскай уніі (1596), адносіны Рэчы Паспалітай з Расіяй, Інфлянцкую вайну (1558—1582), вайну Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618 гадоў і іншыя падзеі[1].
Дапаўненні
[правіць | правіць зыходнік]У 1848 годзе, ужо пасля смерці ўкладальніка, Археаграфічная камісія выдала працяг серыі — «Дапаўненні да Актаў гістарычных, якія адносяцца да Расіі. Сабраны ў замежных архівах і бібліятэках» (руск. дарэф. Дополненія к Актам историческим, относящимся к Россіи. Собраны в иностранных архивах и библіотеках)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е Валерый Пазднякоў. «Акты Тургенева» // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Пазднякоў. «Акты Тургенева» // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Акты Тургенева на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»