Акты цывільнага стану
Выгляд
А́кты цыві́льнага ста́ну — запісы, якія робяцца дзяржаўнымі органамі (аддзеламі ЗАГС або выканкамамі мясцовых Саветаў) фактаў, якія вызначаюць цывільны стан[1].
Да актаў цывільнага стану адносяцца запісы пра нараджэнне, смерць, шлюб або скасаванне шлюбу, усынаўленне, перамену прозвішча або імя. Запісы актаў цывільнага стану служаць таксама падставай для выяўлення колькасных і якасных змен у дэмаграфічных працэсах, з'яўляючыся адной з асноў сацыяльна-эканамічнага планавання[1].
У некаторых краінах, дзе царква не аддзелена ад дзяржавы, запісы актаў цывільнага стану вядуць царкоўныя ўстановы. У Рэспубліцы Беларусь парадак запісаў актаў цывільнага стану рэгулюецца Кодэксам аб шлюбе і сям’і і іншымі нарматыўнымі актамі[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя 1996, с. 211.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Акты цывільнага стану // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 211. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).