Акт аб урадзе Ірландыі (1920)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Акт аб урадзе Ірландыі — акт парламента Вялікабрытаніі, які падзяліў Ірландыю на дзве часткі. Поўная назва акту — «Акт, які забяспечвае лепшае кіраванне Ірландыяй», таксама ён вядомы як «Чацвёрты біль аб самакіраванні» або, што менш дакладна, «Чацвёрты акт аб самакіраванні».

Акт ставіў мэтай стварыць асобныя ўстановы самакіравання для двух новых рэгіёнаў Ірландыі: шэсць паўночна-ўсходніх графстваў павінны былі стаць Паўночнай Ірландыяй, тады як большая частка тэрыторыі павінна была атрымаць назву «Паўднёвая Ірландыя». Абодва рэгіёны Ірландыі павінны былі застацца часткай Вялікабрытаніі, і было прадугледжана іх аб'яднанне ў будучыні па ўстановах самакіравання.

Акт ніколі не набыў моц на асноўнай тэрыторыі Ірландыі з-за вайны за незалежнасць, у выніку якой у 1922 годзе была створана Ірландская Свабодная дзяржава. Установы, створаныя ў адпаведнасці з Актам у Паўночнай Ірландыі, працягвалі дзейнічаць да прыпынення іх брытанскім парламентам у 1972 годзе з-за напружанага становішча ў рэгіёне.

Некаторыя палажэнні Акту заставаліся ў сіле аж да канчатковай іх адмены ў 1998 годзе па выніках Белфасцкага пагаднення.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]