Акт супраць анархістаў 1918 г. (ЗША)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Акт супраць анархістаў (англ.: Anarchist Exclusion Act, таксама вядомы як «Іміграцыйны акт 1918 года») — закон, прыняты ў ЗША 16 кастрычніка 1918 года.

Паводле гэтага дакумента асобы, якія прытрымліваліся анархісцкіх поглядаў ці былі членамі анархісцкіх арганізацый, не дапускаліся на тэрыторыю Злучаных Штатаў. Тых анархістаў, якія ўжо знаходзіліся ў ЗША, закон патрабаваў дэпартаваць з краіны. Дакумент пашырыў некаторыя палажэнні пункта 3 Іміграцыйнага акта 5.02.1917 г. і выкарыстоўваўся як адзін з прававых фундаментаў дэпартацыі «чырвоных» з тэрыторыі ЗША ў канцы 1919 года.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]