Акуляр
Jump to navigation
Jump to search
Не блытаць з Акуляры.
Акуля́р (ад лац.: ocularis — вочны) — частка аптычнай прылады (мікраскопа, тэлескопа і інш.), накіраваная да вока назіральніка. Прызначаны для разглядання павялічанага відарыса, створанага аб'ектывам або абарачальнай сістэмай.
Асноўныя характарыстыкі: фокусная адлегласць(руск.) бел., якая вызначае павелічэнне ўсей аптычнай сістэмы; адлегласць да выхадной зрэнкі(руск.) бел. (ад апошняй паверхні акуляра да відарыса, створанага акулярам); вугал поля зроку(руск.) бел..
Асноўныя тыпы простых акуляраў: Гюйгенса(ням.) бел. (17 ст.) і Рамсдэна(англ.) бел. (18 ст.). У складаных акуляраў за кошт павелічэння колькасці лінзаў і выкарыстання несферычных (напрыклад, парабалічных) паверхняў вугал зроку даводзіцца да 90—100°.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акуляр