Акулінка (археалагічныя помнікі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Акулінка — археалагічныя помнікі: гарадзішча і 2 могільнікі каля в. Акулінка (Мазырскі раён, Гомельская вобласць).

Гарадзішча[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Гарадок. Мясцовая назва Акунь-гарадок. Пляцоўка памерам 80х45 м выцягнута ўздоўж карэннага берага р. Прыпяць, вышыня 20 м над поймай. З заходняга і ўсходняга бакоў умацавана ровам глыбінёй 0,6 м і валам вышынёй 0,8 м, з паўднёвага боку вал знесены, роў засыпаны, з паўночнага — вал падмыты ракой і абсыпаўся.

У 1957 г. абследавалі Л. Д. Побаль, у 1961 г. П. Ф. Лысенка, у 1976 г. У. Ф. Ісаенка. Культурны пласт 0,5 м. Знойдзены крамянёвыя прылады працы, наканечнікі стрэл, ляпная кераміка, рэшткі ганчарнага посуду XIIXIII стст. Датуецца II ст. да н.э.II ст. і належыць носьбітам зарубінецкай культуры.

Могільнік—1[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 600 м на паўднёвы ўсход ад гарадзішча, ва ўрочышчы Лоўчык, 32 курганы вышынёй 0,2—0,4 м, дыяметрам 2—3 м. Даследаваў 4 курганы ў 1961 г. П. Ф. Лысенка. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў ямах галавой на захад. Знойдзены 4 скроневыя кольцы. Належыць дрыгавічам.

Могільнік—2[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіца за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Капцы. 20 курганоў вышынёй 0,5 м, дыяметрам 3—6 м, 3 насыпы вышынёй 2—2,5 м, дыяметрам 12—14 м. Выявілі ў 1960 г. У. Ф. Ісаенка і І. М. Цюрына, абследавалі ў 1961 г. П. Ф. Лысенка, у 1976 г. У. Ф. Ісаенка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / [Г. В. Штыхов]; Под ред. Ф. В. Борисевича. — Мн.: Изд-во «Полымя», 1971. — 274, [2] c. — С. 114.
  • Лысенка, П. Ф. Акулінка / П. Ф. Лысенка // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 32. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Лысенко, П. Ф. Археологические исследования раннефеодальных памятников Туровской земли // Древности Белоруссии: Материалы конференции по археологии Белоруссии и смежных территорий / Под ред. В. Ф. Исаенко, А. Г. Митрофанова, Г. В. Штыхова. — Мн., 1966. — 335 с. — С.
  • Опросные листы 1924 г. по Мозырскому уезду // Архив Института истории НАН Беларуси
  • Поболь, Л. Д. Отчет об археологических исследованиях на территории БССР в 1964 г. // Архив Института истории НАН Беларуси
  • Русанова, И. П. Курганы полян X— XII вв. — М.: Наука, 1966. — 47 с.; 12 л. илл. и карт — (Археология СССР. Свод археологических источников; Вып. Е1—24).