Акупацыя Грэцыі краінамі «восі»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тры акупацыйныя зоны. Сіні — італьянская зона, чырвоны — нямецкая і зялёны —  тэрыторыя анэксаваная Балгарыяй. Італьянская зона была захоплена немцамі ў верасні 1943 года.
1941. Нямецкія салдаты падымаюць нямецкі ваенны сцяг над Акропалем.
1944. Прэм'ер-міністр Георгіяс Папандрэу(руск.) бел. і іншыя на Акропалі пасля вызвалення ад нацыстаў.

Акупацыі Грэцыі краінамі «восі» (грэч.: Η Κατοχή) пачалася ў красавіку 1941 года пасля таго, як нацысцкая Германія ўварвалася ў Грэцыю, каб дапамагчы свайму саюзніку, фашысцкай Італіі, якая была ў стане вайны з Грэцыяй з кастрычніка 1940 года. Пасля заваёвы Крыта(руск.) бел., уся Грэцыя была акупаваная да чэрвеня 1941 года. Акупацыя мацерыковай частцы працягвалася да таго часу, пакуль Германія і яе саюзнік Балгарыя не былі вымушаныя адступіць пад ціскам Саюзнікаў у пачатку кастрычніка 1944 года. Тым не менш, нямецкія гарнізоны заставаліся на Крыце і іншых астравах Эгейскага мора, пакуль пасля заканчэння Другой Сусветнай вайны ў Еўропе яны не здалі гэтыя астравы ў маі-чэрвені 1945 года.

Фашысцкая Італія абвясціла вайну і ўварвалася ў Грэцыю ў кастрычніку 1940 года, але грэчаскай арміі першапачаткова ўдалося адціснуць сілы захопніка ў суседнюю Албанію, тады італьянскі пратэктарат. Нацысцкая Германія была вымушана ўмяшацца на баку свайго саюзніка. У той час як вялікая частка грэчаскай арміі дыслакавалася на албанскім фронце, каб адбівацца ад італьянскіх контратак, у красавіку 1941 года пачаўся імклівы нямецкі бліцкрыг, і да чэрвеня Грэцыя пацярпела паражэнне. Як вынік, урад Грэцыі сышоў у выгнанне, а ў краіне было створаны калабарацыйны (руск.) бел.марыянеткавы ўрад «восі». Акрамя таго, грэчаская тэрыторыя была падзелена на акупацыйныя зоны ў падпарадкаванні дзяржаў «восі». Немцы ўзялі пад кіраванне найбольш важныя рэгіёны краіны, у тым ліку Афіны, Салонікі і найбольш стратэгічна важныя астравы Эгейскага мора. Іншыя рэгіёны краіны былі аддадзены нямецкім саюзнікам, Італіі і Балгарыі.

Акупацыя разбурыла грэчаскую эканоміку і прывяла да жахлівых гуманітарных наступстваў. Яна прывяла да каласальнага разбурэння прамысловасці (80 % якой было знішчана), інфраструктуры (28 % знішчана), партоў, дарог, жалезных дарог і мастоў (90 %), лясных і іншых прыродных рэсурсаў (25 %)[1][2][3] і страт сярод грамадзянскага насельніцтва (7.02 % — 11,17 % грамадзян(руск.) бел.)[4][5]. Толькі ў Афінах больш за 40 000 мірных жыхароў загінулі ад голаду, дзесяткі тысяч чалавек загінулі з-за рэпрэсій з боку нацыстаў і калабарантаў[6]. У той жа час было сфарміравана грэчаскае супраціўленне(руск.) бел.. Групы супраціўлення пачалі партызанскія вылазкі супраць акупацыйных дзяржаў, змагаліся з калабарацыянісцкімі батальёнамі бяспекі(руск.) бел. і стварылі вялікую шпіёнскую сетку. Да канца 1943 года групы супраціўлення, пачалі барацьбу паміж сабой. Пасля вызвалення мацерыковай часткі краіны ў кастрычніку 1944 года Грэцыя апынулася ў стане крайняй палітычнай палярызацыі, якая неўзабаве прывяла да пачатку грамадзянскай вайны(руск.) бел.. Наступная грамадзянская вайна дала магчымасць многім вядомым нацысцкім калабаратарам не толькі пазбегнуць пакарання (з-за іх антыкамунізму), але і ў выніку стаць правячым класам пасляваеннай Грэцыі, пасля паражэння камуністаў[7][8].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]