Акушэрскія шчыпцы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Выцягванне плода з дапамогай акушэрскіх шчыпцоў Вільяма Смелі

Акушэрскія шчыпцы — медыцынскі інструмент у выглядзе адмысловых шчыпцоў для вымання галоўкі плоду падчас родаў у чалавека.

У цяперашні час гэты інструмент ўжываюць даволі рэдка ў сувязі з вялікай колькасцю ускладненняў, якія ўзнікаюць з прычыны яго выкарыстання. Паказаннем да прымянення з'яўляюцца сітуацыі, калі натуральных выганяльных сіл парадзіхі недастатоква, каб выштурхнуць вонкі плод, а галоўка плода знаходзіцца ў тазу, прычым гэтае прамаруджванне пагражае небяспекай маці або дзіцяці. У мінулым адсутнасць падобнага інструмента ў акушэрскім наборы каштавала жыцця тысячам немаўлятаў і маці.

Вынаходства шчыпцоў адносяць да 1723 г., калі генцкі хірург Пальфін (Palfyn) прадставіў Французскай акадэміі інструмент, які складаўся з двух прамых, не перакрыжавальных «лыжак», якія злучаліся пасродкам ланцужкоў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]