Акцябрскі сельсавет (Салігорскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акцябрскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Салігорскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Акцябр
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 277
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Акця́брскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Акцябр.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Старыцкі (Старчыцкі) сельсавет у складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старыца (з 1927 г. Старчыцы). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога дзялення 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці. 27 лютага 1938 года перайменаваны ў Акцябрскі, а цэнтр сельсавета — у вёску Акцябр. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Замагільскага сельсавета[1]. Пасля скасавання Чырвонаслабодскага раёна 8 жніўня 1959 года ў складзе Старобінскага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1807 чалавек[2], з іх 96,3 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1277 чалавек[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.