Акцябрскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акцябрскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Акцябр
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 974
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Акця́брскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Акцябр.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Троцкі сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Троцкае. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Міхалёўскага і Пыцькаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. У 1931 годзе Троцкае перайменавана ў Сталіна, сельсавет перайменаваны ў Сталінскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 30 снежня 1961 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Акцябр, сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Шырокаўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Баявы, Волкаў, Гарадзец, Герой, Зацішша, Ліпа, Лугінічы, Лук’янаў, Новая Ліпа і Уютны), наўзамен у склад Шырокаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Аляксандраўка, Краснагорск, Міхалёўка і Чараты)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Акцябрскага сельсавета 14 населеных пунктаў[2]. У 2007 годзе Акцябрскі сельсавет аднесены да прыгараднай зоны Гомеля[3]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дуравіцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Дуравічы, вёскі Броды, Бурлак, Дубавіца, Залунеўе, Леніна, Мачулішча і пасёлак Балдуі)[4].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1961 года — пасёлак Арол, да 1967 года — пасёлак Першамайск, да 1969 года — пасёлкі Волкаў, Гром, вёска Селішча, да 1987 года — пасёлак Прамень.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 974 чалавекі[5], з іх 92,1 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 0,8 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 76. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 26 апреля 2007 г. № 354 О границе пригородной зоны города Гомеля
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]