Акілес Ярвінен
Выгляд
| Акілес Ярвінен | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Пол | мужчынскі пол |
| Мянушка | Aki[1] |
| Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
| Нарадзіўся |
19 верасня 1905 |
| Памёр |
7 сакавіка 1943 (37 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Рост | 187 см |
| Вага | 86 кг |
Акілес Ээра Ёханес Ярвінен (фінск.: Akilles Eero Johannes Järvinen;; 19 верасня 1905, Ювяскюля — 7 сакавіка 1943, Тамперэ, Фінляндыя) — фінскі лёгкаатлет, прызёр Алімпійскіх гульняў; старэйшы брат лёгкаатлета Маці Ярвінена.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 19 верасня 1905 года ў Ювяскюля; яго бацькам быў Вернер Ярвінен — бронзавы прызёр Алімпіяды-1908. У 1928 годзе на Алімпійскіх гульнях у Амстэрдаме ён заваяваў сярэбраны медаль у дзесяціборстве; у 1932 годзе на Алімпійскіх гульнях у Лос-Анджэлесе, паўтарыў гэты вынік. У 1934 годзе на чэмпіянаце Еўропы заваяваў сярэбраны медаль у бегу на 400 м з бар’ерамі.
У 1943 годзе разбіўся падчас палёту на навучальным самалёце.