Акінаторы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акінаторы
яп. 沖ノ鳥島
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча7,8 км²
Насельніцтва
  • 0 чал. (25 чэрвеня 2022)
Размяшчэнне
20°25′24,30″ пн. ш. 136°04′33″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Акінаторы (Ціхі акіян)
Акінаторы
Акінаторы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акінаторы (яп.: 沖ノ鳥島) — каралавы атол на захадзе Ціхага акіяна. Умоўна ўключаецца ў групу астравоў Нампо. Уваходзіць у склад Японіі. Агульная плошча — 7,8 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атол Акінаторы знаходзіцца ў 1737 км на паўднёвы захад ад Токіа, сталіцы Японіі, у 919 км на захад ад Паўночных Марыянскіх астравоў, у 1430 км на поўнач ад Палау. Атол размешчаны на тым жа падводным хрыбце, што і астравы Палау. Уяўляе сабою шырокае кола каралавага рыфа з некалькімі надводнымі скаламі і астравамі вакол лагуны. Большая частка атола пакрыта вадой падчас прыліву. На атоле пабудавана штучная платформа плошчай 5000 м². Крыніц пітной і вады няма.

Клімат трапічны пасатны, даволі засушлівы. Істотнай пагрозай з’яўляюцца тайфуны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Атол быў адкрыты іспанскімі мараплаўцамі ў 1543 г. З канца XIX ст. у раён Акінаторы плавалі судны японскіх рыбакоў, аднак ніякіх паселішчаў на маленькіх астравах, дзе не было нават драўнянай расліннасці, яны не стваралі. У 1931 г. Японія афіцыйна абвясціла атол сваёй тэрыторыяй. У 19451968 гг. ён фармальна знаходзіўся пад кантролем ЗША.

Валоданне Акінаторы дазваляе Японіі кантраляваць вакол яго марскую тэрыторыю агульнай плошчай больш за 400 тысяч км², што выклікае незадаволенасць іншых краін, зацікаўленых у развіцці ў гэтым раёне свабоднага суднаходства і рыбалоўства. Найбольш вядомы канфлікт з-за тэрытарыяльных вод вакол Акінаторы з Тайванем, які адбыўся ў 2004 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]