Алазейскае пласкагор’е
Выгляд
Алазейскае пласкагор’е | |
---|---|
руск. Алазейское плоскогорье | |
67°38′ пн. ш. 147°51′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Якуція |
Найвышэйшы пункт | 954 м |
Алазе́йскае пласкагор’е[1] (руск.: Алазейское плоскогорье) — пласкагор’е ў Расіі, у паўночна-ўсходняй частцы Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція).
Пласкагор’е знаходзіцца ў міжрэччы рэк Калыма, Індыгірка, Алазея і Ажогіна. Даўжыня каля 300 км. Вышыні да 954 м. Складзена пераважна з гнейсаў, вулканагенна-асадкавых і туфагенных адкладаў, перарваных гранітамі. Рэльефу характэрны ізаляваныя масівы і хрыбты з плоскімі вяршынямі. На схілах да вышыні 450 м забалочаныя лістоўнічныя рэдкалессі, да вышыні 600 м зараснікі кедравага сланіку, вышэй — горная тундра.
На пласкагор’і бярэ пачатак рака Алазея[1].
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 226.
- Новая Российская энциклопедия. Том 2: А — Баяр / Редколл. А.Д. Некипелов и др. — М.: Энциклопедия: ИНФРА-М, 2005. — 960 с.: ил.; 84x108 1/16. ISBN 5-94802-009-6
- География России: Энциклопедический словарь / Гл. ред. А. П. Горкин. — М.: Научное издательство «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 800 с.: ил., карты. ISBN 5-85270-276-5
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 18. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)