Алазея

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алазея
якуцк.: Алаһыай
Характарыстыка
Даўжыня 1590 км
Плошча басейна 64 700 км²
Басейн Усходне-Сібірскае мора
Басейн рэк Паўночны Ледавіты акіян
Расход вады 320 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне месца зліцця рэк Кадылчан і Нелькан
 · Каардынаты 67°57′46″ пн. ш. 148°16′07″ у. д.HGЯO
Вусце Усходне-Сібірскае мора
 · Месцазнаходжанне на ўсход ад вусця ракі Індыгірка
 · Вышыня 0 м
 · Каардынаты 70°51′29″ пн. ш. 153°41′22″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Якуція
Алазея (Якуція)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Алазея на Вікісховішчы

Алазе́я[1] (якуцк.: Алаһыай) — рака ў Расіі, на паўночным усходзе Рэспублікі Саха (Якуція).

Даўжыня ракі 1590 (1520[2]) км. Плошча вадазбору 64 700 км². Сярэдні расход вады ў вусці 320 м³/с. Сярэдні шматгадовы сцёк 10,1[3] км³/год. Рака ўтвараецца ад зліцця рэк Кадылчан і Нелькан на Алазейскім пласкагор’і. Працякае па Калымскай нізіне, упадае ва Усходне-Сібірскае мора двума пратокамі ў напрамку на ўсход ад вусця ракі Індыгірка. На працягу 100 км ад вытоку Алазея з’яўляецца горнай ракой з парогамі і вадаспадамі. На выхадзе з пласкагор’я ў нізіну даліна ракі становіцца больш шырокай, рэчышча меандруе. Вада ракі мае невялікую мінералізацыю (25—40 мг/л)[3]. У басейне Алазеі больш за 24 000[3] азёр.

Басейн Алазеі

Найбольш буйны прыток — рака Расоха (злева). Сярод прытокаў — Слабада, Буор-Ярах і інш. У рацэ водзяцца омуль, чыр, нельма і іншыя віды рыб.

Каля ракі пасёлкі Сватай, Аргахтах і Андрушкіна[3].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996.
  2. Река Алазея. Государственный водный реестр РФ.(руск.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 С. А. Агафонова, В. А. Жук Алазея // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6. — С. 226.
  • Словарь современных географических названий // Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.(руск.) 
  • География. Современная иллюстрированная энциклопедия // Под редакцией проф. А. П. Горкина — М.: Росмэн, 2006.(руск.) 
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 18. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]