Алаколь
| Алаколь | |
|---|---|
| каз.: Алакөл | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 343 м |
| Даўжыня |
|
| Шырыня | 104 км |
| Плошча | 2200 км² |
| Аб’ём | 58,56 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 348 км |
| Найбольшая глыбіня | 54 м |
| Сярэдняя глыбіня | 22 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 55 000 км² |
| Упадаюць | Эмель |
| Размяшчэнне | |
| Размяшчэнне | Балхаш-Алакольская нізіна |
| Краіна | |
Алаколь (каз.: Алакөл) — горка-салёнае бяссцёкавае возера Казахстана, знаходзіцца на Балхаш-Алакольскай нізіне, на мяжы Алмацінскай і Усходне-Казахстанскай абласцей, ва ўсходняй частцы Балхаш-Алакольскай катлавіны ў паўднёва-ўсходнім Казахстане. На паўднёвы ўсход ад возера размяшчаецца перавал Джунгарскія вароты.
На заходнім беразе возера знаходзіцца курортны пасёлак Кактума, прыкладна ў 80 кіламетрах ад казахстанска-кітайскай мяжы, на ўсходнім — пасёлак Кабанбай (ранейшая назва Жарбулак) з турыстычнай інфраструктурай. Прыкладна ў 15 км на ўсход ад пасёлка Кабанбай размешчаны бальнеялагічны курорт Барлык-Арасан.
Плошча возера каля 2200 км², глыбіня да 45 м. Гадавыя ваганні ўзроўню складаюць 1,2 м. Ледастаў працягваецца са студзеня па красавік. Купальны сезон доўжыцца каля 3,5 месяцаў (з чэрвеня да сярэдзіны верасня). Вада мае хларыдна-натрыевы склад.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алаколь
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
