Алана Гебрэмарыям

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алана Гебрэмарыям
Партрэт
Род дзейнасці грамадскі актывіст
Дата нараджэння 7 сакавіка 1997(1997-03-07) (24 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Член у

Алана Тадэгэ Гебрэмарыям (нар. 7 сакавіка 1997, Мінск) — беларуская грамадская актывістка, прызнаная беларускай праваабарончай супольнасцю палітычная зняволеная[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З адзнакай скончыла фізіка-матэматычны клас гімназіі № 61 г. Мінска. Скончыла БДМУ па спецыяльнасці «Стаматалогія», падчас навучання займалася навуковай дзейнасцю. З 2018 займаецца грамадскай дзейнасцю, мае досвед у кіраўніцтве арганізацыяй («Задзіночанне беларускіх студэнтаў») і каардынацыі праектаў. Менеджарка па працы з партнёрамі праекта UNI, ментарка на адукацыйнай праграме «Акадэмія студэнцкага лідарства»[2]. Актывістка «Моладзевага блока»[3].

Высоўвалася кандыдатам у дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2019 года па Грушаўскай акрузе № 98 ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і Моладзевага блоку[4][2].

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткіх разгону пратэстаў і катаванняў затрыманых увайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады па стабілізацыі сітуацыі ў краіне і забеспячэння трансферу ўлады. У кастрычніку былая кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская прызначыла Алану Гебрэмарыям сваёй прадстаўніцай па справах моладзі і студэнтаў[5].

12 лістапада 2020 года ў кватэрах Аланы і шэрагу іншых актывістаў ЗБС адбыліся ператрусы, іх затрымалі і завезлі ў КДБ[6]. 13 лістапада стала вядома, што Алана знаходзіцца ў СІЗА КДБ па крымінальнай справе аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (частка 1 артыкула 342 КК РБ)[7].

Сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, ад 18 лістапада 2020 года была прызнана палітычнай зняволенай[1].

16 сакавіка 2021 года Следчым камітэтам Алане і іншым актывістам ЗБС, якія праходзяць па «студэнцкай справе», былі прад’яўлены першыя абвінавачванні[8].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Не замужам.

Зноскі