Аландская канвенцыя 1921
Аландская канвенцыя 1921 | |
---|---|
Дата падпісання | 20 кастрычніка 1921 |
Аландская канвенцыя 1921 — другая канвенцыя аб дэмілітарызаваным і нейтральным статусе Аландскіх астравоў, падпісаная падчас Аландскага крызісу і пацверджаная Лігай Нацый. Падпісантамі сталі Фінляндыя, Швецыя, Германія, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Данія, Польшча, Эстонія і Латвія. Статус дэмілітарызаванай зоны краіна набыла яшчэ па першай канвенцыі 1856 і дагавор 1921 толькі замацаваў яго; статус нейтральнай тэрыторыі з’явіўся ўпершыню тут.
Паводле гэтага дакумента, на астравах не могуць знаходзіцца нічыя войскі, не могуць будавацца ваенныя фартыфікацыі, не дзейнічае прызыў у фінскую армію для мясцовых грамадзян і рэзідэнтаў, якія пражылі тут больш за пяць гадоў.
Дзеянне канвенцыі было падмацавана савецка-фінскай дамовай, заключанай пасля Зімняй вайны 1939—1940, спынена падчас Вайны-працягу 1941—1944 і адноўлена паводле Парыжскага міру 1947.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дагаворы паводле алфавіта
- Гісторыя Аландскіх астравоў
- Міжнародныя дагаворы Фінляндыі
- Міжнародныя дагаворы Швецыі
- Міжнародныя дагаворы Германіі
- Міжнародныя дагаворы Вялікабрытаніі
- Міжнародныя дагаворы Францыі
- Міжнародныя дагаворы Італіі
- Міжнародныя дагаворы Даніі
- Міжнародныя дагаворы Польшчы
- Міжнародныя дагаворы Эстоніі
- Міжнародныя дагаворы Латвіі