Алан Кормак
| Алан МакЛеад Кормак | |
|---|---|
| англ.: Allan McLeod Cormack | |
| | |
| Дата нараджэння | 23 лютага 1924[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 мая 1998[1][2][…] (74 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | фізік, біяфізік, даследчык |
| Навуковая сфера | фізіка[5] |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | прафесар |
| Альма-матар | |
| Вядомы як | тэарэтык камп’ютарнай тамаграфіі |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Алан Маклеад Кормак (англ.: Allan McLeod Cormack, 23 лютага 1924, Яганэсбург, Паўднёвая Афрыка — 7 мая 1998, Масачусетс, ЗША) — паўднёваафрыканскі амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1979 годзе «за распрацоўку камп’ютарнай тамаграфіі», якую ён атрымаў разам з Годфры Хаўнсфілдам.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацькі Алана Кормак, бацька-інжынер і маці-настаўніца, пераехалі ў Паўднёвую Афрыку перад Першай сусветнай вайной з паўночнай Шатландыі. Кормак нарадзіўся 23 лютага 1924 года ў Яганэсбургу і быў малодшым з трох дзяцей. У 1936 годзе сям’я спынілася ў Кейптаўне, дзе Кормак скончыў Кейптаўнскі ўніверсітэт у 1945 годзе. Яго цікавасць да астраноміі абудзіла жаданне вывучаць фізіку і матэматыку. Пасля заканчэння ўніверсітэта ён паехаў у якасці студэнта-даследчыка ў каледж Сент-Джона ў Кембрыджскім універсітэце і працаваў у Кавендышскай лабараторыі ў Ота Фрыша. Там ён пазнаёміўся з амерыканскай студэнткай, якая пазней стала яго жонкай. У 1950 годзе вярнуўся ў Кейптаўн, дзе ў асноўным займаўся ядзернай фізікай і фізікай элементарных часціц, але ў 1956 годзе зацікавіўся праблемай рэнтгенаўскай тэхналогіі, якая пазней прывяла да з’яўлення камп’ютарнай тамаграфіі. Падчас навуковай камандзіроўкі ў Гарвардскі ўніверсітэт у 1956—1957 гадах, дзе Кормак працаваў на цыклатроне, ён атрымаў прапанову ў Тафцкі ўніверсітэт. Там Кормак прапрацаваў усё жыццё. У 1968—1976 гадах быў загадчыкам аддзела фізікі ўніверсітэта.
У 1963—1964 гадах Кормак апублікаваў некалькі прац па камп’ютарнай тамаграфіі, што спачатку не зацікавіла навуковую супольнасць. Ён вярнуўся да гэтай праблемы зноў толькі ў пачатку 1970-х гадоў, калі з’явіліся новыя распрацоўкі ў гэтай галіне.
У 1990 годзе ён быў узнагароджаны Нацыянальным медалем навукі ЗША[7].
Кормак памёр ад раку ў штаце Масачусетс ва ўзросце 74 гадоў. Ён быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Мапунгбвэ 10 снежня 2002 года за выдатныя заслугі як вучонага і за сумеснае вынаходніцтва камп’ютарнага тамографа.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Allan MacLeod Cormack // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Allan MacLeod Cormack // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Tan S. Y., Poole P. S. Allan MacLeod Cormack (1924-1998): Discoverer of computerised axial tomography // Singapore Medical Journal — 2020. — Vol. 61, Iss. 1. — P. 4–5. — ISSN 0037-5675; 2737-5935 — doi:10.11622/SMEDJ.2020003
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ National Science Foundation — The President’s National Medal of Science
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 23 лютага
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Яганэсбургу
- Памерлі 7 мая
- Памерлі ў 1998 годзе
- Памерлі ў Англіі
- Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Кейптаўнскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі ЗША
- Постаці паўднёваафрыканскай фізікі
- Памерлі ад раку
- Фізікі XX стагоддзя
- Біёлагі XX стагоддзя
