Перайсці да зместу

Алан Мур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алан Мур
англ.: Alan Oswald Moore
Род дзейнасці сцэнарыст коміксаў, раманіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, публіцыст, пісьменнік, мастак коміксаў, penciller, ілюстратар
Дата нараджэння 18 лістапада 1953(1953-11-18)[1][2][…] (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Melinda Gebbie[d]
Дзеці Leah Moore[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Прэмія «Праметэй» — зала славы[d]

Прэмія «Інкпот»[d] (1985)

Sproing Award[d] (1989, 2004, 2008)

Eisner Award for Best Writer[d] (1988)

Eisner Award for Best Writer[d] (1989)

Eisner Award for Best Writer[d] (1995)

Eisner Award for Best Writer[d] (1996)

Eisner Award for Best Writer[d] (1997)

Eisner Award for Best Writer[d] (2000)

Eisner Award for Best Writer[d] (2001)

Eisner Award for Best Writer[d] (2004)

Eisner Award for Best Writer[d] (2006)

Зала славы Уіла Айснера[d] (2014)

Eisner Award for Best Writer/Artist[d] (1988)

Kirby Award for Best Writer[d] (1987)

Kirby Award for Best Writer/Artist (single or team)[d] (1987)

Kirby Award for Best Writer[d] (1986)

Kirby Award for Best Writer[d] (1985)

Премія Харві найлепшаму пісьменніку[d] (1988)

Премія Харві найлепшаму пісьменніку[d] (1995)

Премія Харві найлепшаму пісьменніку[d] (1996)

Премія Харві найлепшаму пісьменніку[d] (1999)

Премія Харві найлепшаму пісьменніку[d] (2000)

Премія Харві найлепшаму пісьменніку[d] (2001)

Премія Харві найлепшаму пісьменніку[d] (2003)

Hugo Award for Best Other Form[d] (1988)

Bram Stoker Award for Best Illustrated Narrative[d]

Bram Stoker Award for Lifetime Achievement[d] (2015)

Сайт dodgemlogic.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алан Мур (англ.: Alan Moore, нар. 18 лістапада 1953; Нартгемптан, Англія) — англійскі пісьменнік і сцэнарыст, музыкант, аўтар коміксаў, сярод вядомых яго твораў: «Захавальнікі», «V — значыць вендэта», «З пекла», «Бэтмен. Забойны жарт» і серыя «Ліга выбітных джэнтльменаў». Мур прызнаны «адным з найзначнейшых брытанскіх пісьменнікаў апошніх пяцідзесяці гадоў». Зрабіў вялікі ўплыў на многіх дзеячаў культуры і мастацтва, сярод якіх Ніл Гейман, Джос Уідан, Зак Снайдэр і Дэйман Ліндэлаф.

Мур пачаў сваю кар’еру ў брытанскіх андэграўндных і альтэрнатыўных часопісах у канцы 1970-х. Першыя яго ўдалыя публікацыі з’явіліся ў часопісах як «2000AD» і «Warrior». Пасля яго запрасілі ў амерыканскае выдавецтва DC Comics, і ён стаў «першым аўтарам коміксаў, які жыве ў Вялікабрытаніі і працуе ў Амерыцы». Падчас працы ў DC Comics ён працаваў над вядомымі персанажамі, такімі як Бэтмен, Супермэн, стварыў Джона Канстанціна, перапісаў гісторыю Балотнай Істоты. На працягу 1980-х Мур стаў адным з тых аўтараў коміксаў, якія дапамаглі змяніць адносіны да жанру ў Злучаных Штатах і Злучаным Каралеўстве. Яго коміксы называюць «Узорам высокага мастацтва». Алан Мур цікавіцца і практыкуе магію, гэта адлюстроўваецца ў яго некаторых творах (напрыклад выява Джона Канстанціна як мага).

Нягледзячы на ​​асабістую нязгоду Мура, многія з яго твораў экранізаваны Галівудам: «З пекла» (2001), «Ліга выбітных джэнтльменаў» (2003), «V значыць Вендэта» (2005) і «Захавальнікі» (2009 і 2019).

Зноскі

  1. Alan Moore // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alan Moore // Lambiek ComiclopediaLambiek, 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #123700485 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.