Алар Котлі
| Алар Котлі | |
|---|---|
| Род дзейнасці | архітэктар |
| Дата нараджэння | 4 (17) жніўня 1904 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 4 кастрычніка 1963[1] (59 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі | |
Алар Котлі (англ.: Alar Kotli; 4 жніўня [17 жніўня] 1904, Вяйке-Маар'я — 4 кастрычніка 1963, Талін) — эстонскі архітэктар, мэблевы дызайнер.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся сям’і наглядчыка царквы Юхана Котлі.
У 1915—1922 гадах наведваў гімназію ў Ракверэ, у 1922—1923 гадах вучыўся скульптуры ў школе мастацтваў «Плас» у Тарту і матэматыцы ў Тартускім універсітэце. З 1923 па 1927 год вывучаў архітэктуру ў Вышэйшым тэхнічным вучылішчы Данцыга, дзе ён да 1928 года быў асістэнтам.
З 1930 па 1937 год Алар Котлі працаваў у розных эстонскіх міністэрствах, перш чым атрымаў пасаду намесніка дырэктара ў дзяржаўнай будаўнічай фірме «Ehitaja» (з эст. «Будаўнік»).
Па праекце Алара Котлі ў 1938 годзе была ўзведзена рэзідэнцыя Прэзідэнта Эстоніі. У савецкі час у гэтым будынку размяшчаўся Прэзідыўм Вярхоўнай Рады Эстонскай ССР.
З 1941 па 1945 год Котлі быў кіраўніком аддзела ў будаўнічым упраўленні. Пасля Другой сусветнай вайны з 1944 па 1958 год працаваў у Дзяржаўным праектным інстытуце «Эстонпраект», з 1955 года — на пасадзе галоўнага архітэктара.
У 1945 годзе быў адным з заснавальнікаў Саюза архітэктараў Эстонскай ССР, старшынёй якога заставаўся да 1950 года, з 1955 па 1963 год быў віцэ-старшынём Саюза. З 1961 па 1963 год Котлі загадваў кафедрай архітэктуры ў Дзяржаўным мастацкім інстытуце Эстонскай ССР. У 1947 годзе яму было прысвоена званне заслужанага дзеяча мастацтваў Эстонскай ССР.
Памёр 4 кастрычніка 1963 года ў Таліне. Пахаваны на Лясных могілках.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Alar Kotli // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.