Алатыр (рака)
Выгляд
| Алатыр | |
|---|---|
| руск. Алатырь, чувашск. Улатăр, эрз. Ратор | |
| Рака Алатыр у Ардатаўскім раёне Мардовіі | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 296 км |
| Басейн | 11 200 км² |
| Расход вады | 46,2 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | Прыволжскае ўзвышша |
| • Вышыня | 133 м |
| • Каардынаты | 54°52′27″ пн. ш. 43°37′56″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Сура |
| • Вышыня | 79 м |
| • Каардынаты | 54°52′11″ пн. ш. 46°35′54″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Сура → Волга → Каспійскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіёны | Ніжагародская вобласць, Мардовія, Чувашыя |
| Код у ДВР | 08010500212110000037782 |
Ала́тыр (руск.: Алатырь, чувашск.: Улатăр, эрз.: Ратор) — рака ў Расіі, працякае ў Ніжагародскай вобласці, Мардовіі і Чувашыі.
Вусце знаходзіцца за 277 км ад вусця па левым беразе Суры. Даўжыня 296 км, плошча басейна 11 тыс. км². Выток знаходзіцца прыкладна за 10 км на захад ад горада Первамайск. У вярхоўях утварае мяжу паміж Ніжагародскай вобласцю і Мардовіяй, затым цячэ па тэрыторыях Первамайскага, Лукаянаўскага і Пачынкаўскага раёнаў Ніжагародскай вобласці, Ічалкаўскага і Ардатаўскага раёнаў Мардовіі, ніжняе цячэнне знаходзіцца ў Алатырскім раёне Чувашыі. Упадае ў Суру на паўночнай ускраіне горада Алатыр.
Рака працякае па паўночнай частцы Прыволжскага ўзвышша, па лясістай мясцовасці. Прытокі: Інсар.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ретеюм К. Ф., Алексеевский Н. И. Алатырь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)