Алаізій Стэпінац
Алаізій Стэпінац | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
харв.: Alojzije Stepinac | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Заграбская архідыяцэзія[d] | ||||||
Папярэднік | Antun Bauer[d] | ||||||
Пераемнік | Franjo Šeper[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Q1710332? | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
Месца працы | |||||||
Нараджэнне |
8 мая 1898[1][2][…] |
||||||
Смерць |
10 лютага 1960[1][2][…] (61 год) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Алаізій Віктар Стэпінац (8 мая 1898, в. Брэзарыч, Харватыя — 10 лютага 1960, Харватыя) — біскуп і мучанік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Брэзарыч за 40 кіламетраў ад Заграба і быў пятым з васьмі дзяцей у сям’і. Пасля заканчэння класічнай гімназіі ў 1916 годзе хацеў паступіць у семінарыю, але Першая сусветная вайна перашкодзіла здзейсніць гэты намер: Алаізій быў мабілізаваны і накіраваны на фронт, дзе трапіў у палон. На пачатку 1920 гадоў ён вярнуўся на радзіму, якая апынулася ў складзе Югаславіі, і паступіў у сельскагаспадарчую акадэмію.
У 1930 годзе у Рыме атрымаў ступень доктара філасофіі і тэалогіі і прыняў святарскае пасвячэнне. Вярнуўшыся ў Заграб, стаў супрацоўнікам мясцовага арцыбіскупа і пасля смерці папярэдніка ў 1937 годзе заняў яго месца. Падчас фашысцкай дыктатуры ў Харватыі выступаў супраць тэрору і дапамагаў ратаваць сербаў і яўрэяў ад этнічных чыстак. Пасля ўсталявання ў Югаславіі прасавецкага рэжыму арцыбіскуп Стэпінац супрацьстаяў пераследу Касцёла новымі ўладамі і жорстка іх крытыкаваў. У 1946 годзе ён быў арыштаваны і асуджаны на 16 гадоў зняволення. Праз пяць гадоў, праведзеных у вязніцы, быў пераведзены пад хатні арышт.
У 1953 годзе быў менаваны кардыналам, аднак так і не змог прыняць з рук Папы кардынальскага берэту[4].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Aloysius Stepinac // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Aloysius Viktor Stepinac // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Благаслаўлёны Алаізій Стэпінац, біскуп і мучанік
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алаізій Стэпінац