Ала Аляксандраўна Орса-Рамана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ала Аляксандраўна Орса-Рамана
Дата нараджэння

1936

Месца нараджэння

Навагрудак, Навагрудскі павет[d], Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка

Грамадзянства

Flag of Poland (1928-1980).svg Польская Рэспубліка
Flag of Byelorussian SSR.svg БССР
Flag of the United States.svg ЗША

Бацька:

Аляксандр Орса

Род дзейнасці

хімік

Месца працы

Гарадскі ўніверсітэт Нью-Ёрка[d]
Амерыканскае хімічнае таварыства[d]

Альма-матар

Беларуская гімназія імя Янкі Купалы
Гарадскі ўніверсітэт Нью-Ёрка[d]
Політэхнічны інстытут Нью-Ёркскага ўніверсітэта[d]

Ала Аляксандраўна Орса-Рамана (1936, г. Навагрудак Гродзенскай вобл.) — грамадскі і культурны дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША, амерыканскі вучоны-хімік. Доктар хімічных навук (1967). Дачка Аляксандра Орса.

3 1944 у Германіі, дзе вучылася ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы (1945—1949). У 1949 разам з бацькамі пераехала ў ЗША. Скончыла гарадскі(англ.) бел. (1957) і політэхнічны ўніверсітэты(руск.) бел. ў Нью-Ёрку. 3 1971 выкладчык, потым прафесар кафедры біяхіміі Нью-Ёркскага гарадскога ўніверсітэта. Старшыня Бруклінскага аддзела Амерыканскага хімічнага таварыства(руск.) бел., член Амерыканскай крышталеграфічнай асацыяцыі(руск.) бел. і Амерыканскага камітэта па хіміі.

У 1956—1992 кіраўнік беларускага танцавальнага ансамбля «Васілёк» (Нью-Ёрк). Прапагандуе ў ЗША беларускую культуру і гісторыю. Актывістка Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы за мяжой. Член Беларуска-амерыканскага задзіночання, Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку і іншых грамадскіх арганізацый беларусаў у ЗША. Аказвае дапамогу пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Аўтар навуковых прац па даследаванні крышталічнай структуры арганічных злучэнняў у нізкіх тэмпературах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ляднёва А. Орса-Рамана // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.