Ала Валерыеўна Навуменка
Ала Валерыеўна Навуменка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 красавіка 1969 (55 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Ала Валерыеўна Навуменка[1] (руск.: Алла Валериевна Науменко[2]; 13 красавіка 1969, в. Дзямідаў, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 13 красавіка 1969 года ў вёсцы Дзямідаў Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці БССР[3].
Скончыла Мазырскі педагагічны інстытут імя М. К. Крупскай па спецыяльнасці «Матэматыка і фізіка». Працавала выхавальнікам групы падоўжанага дня, настаўнікам пачатковых класаў, настаўнікам фізікі, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 3 г. Нароўлі, у 1997—2001 гг. — дырэктарам школы № 2 г. Нароўлі[4]. Пасля была выбрана старшынёй Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў. Працавала паралельна старшынёй Нараўлянскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру»[5][6]. Скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
У лютым 2024 г. была выбрана дэпутатам у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Палескай выбарчай акругі (№ 43), якая ахоплівае Ельскі раён, частку горада Мазыра і частку Мазырскага раёна[7]. Член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце[8].
З’яўляецца членам Беларускай партыі «Белая Русь»[9][10].
Маёмасць
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 2024 г. падчас выбараў у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь задэкларавала агульную суму гадавога даходу ў памеры 64024,86 беларускіх рублёў (каля 19 800 долараў ЗША па тагачаснаму курсу) [11], а таксама нерухомую маёмасць: на праве ўласнасці мела аднакватэрны жылы дом агульнай плошчай 43,4 кв. м у Мазырскім раёне, зямельны ўчастак плошчай 0,25 га ў Мазырскім раёне[12].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае дачку[13].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, медалём «Заслужаны міратворац» Беларускага фонду міру[14].
Зноскі
- ↑ Ала Валерыеўна Навуменка
- ↑ Ала Валериевна Науменко
- ↑ Науменко Алла Валерьевна
- ↑ Средняя школа № 2 г. Наровли имени И. М. Шаврея. История школы
- ↑ Науменко Алла Валериевна
- ↑ С ЮБИЛЕЕМ, НАУМЕНКО АЛЛА ВАЛЕРИЕВНА!
- ↑ Стали известны предварительные итоги выборов в Палату представителей Национального собрания восьмого созыва. От Гомельщины избраны 17 депутатов
- ↑ Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- ↑ Науменко Алла Валерьевна
- ↑ Науменко Алла Валерьевна
- ↑ Гомель в 2024 году выбирает депутатов: где кандидаты работают, сколько зарабатывают и что обещают
- ↑ Гомель в 2024 году выбирает депутатов: где кандидаты работают, сколько зарабатывают и что обещают
- ↑ Науменко Алла Валерьевна
- ↑ Науменко Алла Валерьевна
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 13 красавіка
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Нараўлянскім раёне
- Члены партыі «Белая Русь»
- Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Постаці Нароўлі
- Постаці Мазыра
- Постаці Ельска
- Педагогі Беларусі
- Дэпутаты Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў
- Дэпутаты Беларусі
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання