Перайсці да зместу

Ала Мікалаеўна Мураўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ала Мураўская)
Баскетбол
Ала Мікалаеўна Мураўская
Нарадзілася 22 сакавіка 1985(1985-03-22)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства
Рост 187 см
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2000 Гарызонт-2-РЦАП Мінск[d]
2000—2001 РДВАР
2001—2002 Гарызонт-2-РЦАП Мінск[d]
2002—2004 Бярэзіна Барысаў
2004—2005 Трыўмф[d]
2005—2006 Бярэзіна Барысаў
2006—2007 Мінск-2006
2007—2008 Бярэзіна Барысаў
2008—2009 Арві Марыямпале[d]
2009—2010 Бярэзіна Барысаў
2011—2012 Алімпія Гродна
2012 ТТТ Рыга[d]
2014—0000 Цмокі-Мінск
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Ала Мікалаеўна Мураўская (нар. 22 сакавіка 1985, Мінск, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард. Выступала за зборную Беларусі.

Навучалася ў СДзЮШАР «Гарызонт» пад кіраўніцтвам Андрэя Валер’евіча Ваўлева, зя якога пазней выйшла замуж[2]. Выступала пад яго кіраўніцтвам у клубах РШВСМ-Анега-Гарызонт-2, РШВСМ-РВАР, РШВСМ-Гарызонт, «Мінск-2006» / «Цмокі-Мінск» / БК «Мінск» і «Бярэзіна-РЦАР». Таксама выступала за клубы Расіі, Літвы і Латвіі.

За жаночую зборную Беларусі выступала ў 2004—2005 і 2012—2013 гадах[3]. У чэрвені 2012 года ў час матча са зборнай Ізраіля атрымала пашкоджанне і выбыла да канца кваліфікацыйнага адбору чэмпіянату Еўропы-2013[4]. У чэрвені 2013 года згуляла за зборную на чэмпіянаце Еўропы-2013[5].

У 2023 годзе завяршыла гульнявую кар’еру[6][7].

Зноскі

  1. а б Ala Murauskaya // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
  2. Баскетбольный тренер Андрей Вавлев: победы не должны делать тебя заносчивым(недаступная спасылка)
  3. Алла Муравская(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2023. Праверана 16 ліпеня 2023.
  4. НАПАДАЮЩАЯ НАЦИОНАЛЬНОЙ СБОРНОЙ АЛЛА МУРАВСКАЯ ПОЛУЧИЛА СЕРЬЕЗНУЮ ТРАВМУ
  5. Чемпионат  Европы  2013  Франция(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2023. Праверана 9 кастрычніка 2023.
  6. Спасибо, Алла!
  7. Баскетбол. Алла Муравская завершила спортивную карьеру
  8. ТРАНСФЕРНЫЙ ПЕРИОД ЧЕМПИОНАТА