Албанія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Албанія
алб.: Republika e Shqipërisë
Flag of Albania.svg Герб Албаніі
Сцяг Албаніі Герб Албаніі

Каардынаты: 41°21′00″ пн. ш. 19°59′00″ у. д. / 41.35° пн. ш. 19.983333° у. д. (G) (O) (Я)

Location Albania Europe.png
Дэвіз: ««алб.: Ti, Shqipëri, më jep nder, më jep emrin Shqiptar"

«Ты, Албанія, даеш мне гонар, даеш мне імя албанца»
»
Гімн: «Hymni i Flamurit (Аб'яднаныя вакол сцяга)»
Дата незалежнасці 28 лістапада 1912 (ад Асманскай імперыі)
Афіцыйная мова албанская
Сталіца Тырана
Найбуйнейшыя гарады Тырана, Шкодэр, Влёра, Дурэс, Эльбасан
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Буяр Нішані
Эдзі Рама
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
139-я ў свеце
28 748 км²
4,7%
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

3 187 009[1] чал. (130-я)
126,6 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$23,860 млрд[2]  (115-ы)
$8000[2]
Валюта лек
Інтэрнэт-дамен .al
Код ISO ALB
Тэлефонны код +355
Часавы пояс +2

Алба́нія (алб.: Shqipëria), Рэспу́бліка Алба́нія (алб.: Republika e Shqipërisë) — краіна, якая знаходзіцца ў заходняй частцы Балканскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Краіна мае сухапутныя межы з Чарнагорыяй на паўночным захадзе, з Косава на паўночным усходзе, з Македоніяй на ўсходзе і з Грэцыяй на поўдні і паўднёвым усходзе. Ад Італіі краіну аддзяляе праліў Атранта шырынёй у 72 км. Албанія абмываецца Адрыятычным морам на захадзе і Іанічным морам на паўднёвым захадзе.

Сучасная тэрыторыя Албаніі з плошчай у 28748 км² была часткай рымскіх правінцый Далмацыі, Македоніі і Мёзіі, пасля чаго ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, а пасля Балканскіх войнаў абвясціла пра сваю незалежнасць у 1912 годзе і была прызнана праз год. У 1939 годзе Албанскае каралеўства было захоплена Італіяй, якая стварыла дзяржаву «Вялікая Албанія», а ў 1943 годзе краіна стала пратэктаратам Нацысцкай Германіі. У наступным годзе была створана сацыялістычная Албанская народная рэспубліка пад кіраўніцтвам Энвера Ходжы і Партыі працы. У эпоху камунізму Албанія перажыла шырокія сацыяльныя і палітычныя пераўтварэнні, а таксама ізаляцыю ад большай часткі міжнароднай супольнасці. У 1991 годзе аўтарытарны сацыялістычны рэжым быў зрынуты і створана сучасная албанская рэспубліка.

Албанія з'яўляецца парламенцкай рэспублікай. Сталіца краіны, Тырана, — фінансава-прамыловы цэнтр дзяржавы з насельніцтвам у 800 тысяч з агульных 2,9 млн жыхароў Албаніі. Рынкавыя рэформы адкрылі краіну для замежных інвестыцый асабліва ў энергетычны сектар і транспартную інфраструктуру. Албанія мае высокі індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу, які забяспечвае ўніверсальную сістэму аховы здароўя і бясплатную пачатковую і сярэднюю адукацыі.

Албанія з'яўляецца членам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, НАТА, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Савета Еўропы, Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва і Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Дзяржава з'яўляецца адным з заснавальнікаў Энергетычнай супольнасці, Арганізацыі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва і Міжземнаморскага саюза, а таксама з'яўляецца афіцыйным кандыдатам на сяброўства ў Еўрапейскім Саюзе.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Назва краіны паходзіць ад ілірыйскага «olba» — «паселішча».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У старажытнасці тэрыторыя сучаснай Албаніі ўваходзіла ў склад Ілірыі, заселенай індаеўрапейскімі плямёнамі ілірыйцаў. Пазней ілірыйцы перамяшаліся са славянамі і тракамі. У 168 годзе Ілірыя была заваявана Рымскай імперыяй, а з 395 года ўвайшла ў склад Усходняй Рымскай імперыі. У канцы VI — пачатку VII стагоддзяў сюды пачалі прыбываць славяне. З ІХ да ХІ стагоддзя тэрыторыя Албаніі ўваходзіла ў склад Балгарыі.

Першая Албанская краіна ўзнікла ў XII стагоддзі, а ў XIV яна была зававана Сербіяй. Каля 1435 года Албанія была заваявана Атаманскай імперыяй. У гэты час албанскія феадалы актыўна пераходзілі ў іслам, каб захаваць свае маёнткі і багацце. Дзякуючы гэтаму албанскія арыстакраты часта займалі адказныя пасады на заваяваных славянскіх тэрыторыях Атаманскай імперыі.

Прэзідэнт (1924–28) і кароль (1928–39) Ахмет Зогу

У XIX стагоддзі пачаўся нацыянальна-вызваленчы рух, а ў 1912 годзе Албанскі Народны Кангрэс абвясціў незалежнасць Албаніі. У 1913 годзе былі спробы падзяліць Албанію паміж Грэцыяй і Сербіяй. Да Другой сусветнай вайны Албанія паступова пераўтваралася ў княства. 1 верасня 1928 года Албанія стала каралеўствам. У 19251939 гадах краінай кіраваў кароль Зогу I. Потым стала рэспублікай і зноў каралеўствам.

16 красавіка 1939 года Албанія была заваявана Італіяй, а італьянскі кароль Віктар Эмануіл III быў абвешчаны албанскім каралём. Пасля 1941 года да албанскага пратэктарата было далучана Косава. У красавіку 1943 года краіна была занята нямецкімі войскамі. У 19431944 гадах у Албаніі пачаў дзейнасць моцны камуністычны рух.

Энвер Ходжа

Пасля выхаду акупацыйных войскаў у краіне пачалася барацьба за ўладу паміж манархічнымі і камуністычнымі сіламі, якая скончылася перамогай камуністаў, якія перамаглі дзякуючы дапамозе югаслаўскага кіраўніка Іосіпа Броз Ціта. 28 лістапада 1944 года Албанія стала народнай рэспублікай пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі і яе кіраўніка Энвера Ходжа. 29 лістапада 1944 года Албанія была вызвалена з-пад акупацыі, ад таго часу гэты дзень святкуецца як Дзень вызвалення. Іосіп Броз Ціта прапанаваў увайсці ў склад Югаславіі Албаніі і Балгарыі, плануючы стварэнне Вялікай Югаславіі, але гэтыя планы не былі здзейснены.

Пасля 1945 года сацыялістычная Албанія ўваходзіла ў савецкі блок. У 1946 годзе ЗША наклалі вета на ўступ Албаніі ў склад Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. 14 снежня 1955 года Албанія была прынятая ў ААН.

З 1960-х гадоў, пасля савецкіх палітычных рэформ у сярэдзіне 1950-х, Албанія пачала выходзіць з-пад кантролю СССР. У 1968 годзе Албанія асудзіла інтэрвенцыю савецкіх войскаў у Чэхаславакію і выйшла з Варшаўскага дагавора. З гэтага часу сваю знешнюю палітыку камуністычная Албанія кіравала на мааісцкі Кітай, атрымлівала ад таго значную фінансавую дапамогу. У 1974 годзе кітайская дапамога была значна скарочана, у 1978 годзе спынена, у тым ліку, з-за вострай крытыкі албанскім камуністамі кітайскіх палітычных рэформ. Албанія стала першай краінай у свеце, якая абвясціла сябе атэістычнай краінай. У 1976 годзе назва краіны была зменена на Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія.

У 1970-х праводзіліся «чысткі» кіраўнічых кадраў. У канцы 1970-х гадоў, пасля смерці Маа Цзэдуна ў Кітаі, у Албаніі пачалася міжкланавая барацьба за ўладу, якая абвастрылася пасля смерці прэм'ер-міністра Мехмета Шэху, абвінавачанага Ходжам у шпіянажы. Смерць Ходжы ў 1985 годзе дала пачатак паступовай дэмакратызацыі краіны, напрыклад, грамадзянам дазволены выезд за мяжу (1990).

У 1991 годзе, у выніку першых свабодных выбараў перамаглі камуністы, але праз год іх перамаглі дэмакратычныя сілы - быў выбраны першы не-камуністычны прэзідэнт пасля 1945 года, С. Берыша.

У выніку эканамічнага крызісу ў студзені 1997 года на глебе публічных пратэстаў супраць масавых фінансавых махлярстваў адбыліся ўзброеныя мяцежы, запанавала анархія, а да ўлады прыйшла апазіцыя. У краіну быў уведзены міратворчы кантынгент войск ААН (7 тысяч чалавек, красавік — жнівень 1997 года). У 1998 годзе назіраўся масавы прыток уцекачоў ад грамадзянскай вайны ў Косаве.

Праз восем гадоў, Сацыялістычная партыя страціла ўладу, і ў 2005 годзе на парламенцкіх выбарах перамаглі дэмакратычныя партыі. У 2009 годзе Албанія далучылася да НАТА. У 2009 годзе Албанія пачала працэдуру далучэння да Еўрапейскага Саюза. У 2011 годзе ў сталіцы Албаніі Тыране прайшлі акцыі пратэстаў супраць карупцыі дзейнага ўрада, у выніку трое дэманстрантаў загінулі[3]. 23 чэрвеня 2013 года на чарговых парламенцкіх выбарах перамагла левацэнтрысцкая Сацыялістычная партыя на чале з мерам Тыраны Эдзі Рамам[4].

Дзяржаўны лад і палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліка Албанія — парламенцкая рэспубліка (паводле Канстытуцыі 21 кастрычніка 1998 года). Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца Прэзідэнт.

Выканаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Заканадаўчая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Дзеючы прэм'ер-міністр Албаніі Эдзі Рама.

Парламент краіны — аднапалатны Народны сход Албаніі (140 месцаў). 100 дэпутатаў абіраюцца па мажарытарнай сістэме ў аднамандатных акругах (у два тура), 40 — па партыйным спісам. Тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў — 4 гады. Сход Албаніі мае паўнамоцтвы вызначаць унутраную і знешнюю палітыку дзяржавы, сцвярджаць і змяняць Канстытуцыю, аб'яўляць вайну, ратыфікаваць і ануляваць міжнародныя дагаворы, выбіраць Прэзідэнта Албаніі, генеральнага пракурора і членаў Вярхоўнага суда, кантраляваць дзейнасць дзяржаўных радыё і тэлебачання, дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва і іншых афіцыйных інфармацыйных органаў.

Першы парламент Албаніі створаны ў 1920 годзе падчас барацьбы за незалежнасць краіны і супраць яе падзелу па Парыжскім міры паміж Грэцыяй, Італіяй і Югаславіяй.

Дыяграма, якая паказвае партыйны склад Парламента склікання 2013 года. Каляровыя часткі адлюстроўваюць прапорцыі прадстаўніцтва партый. Адпаведнасць колеру пэўнай партыі паказана ў табліцы справа.
Партыя Месцаў
     Альянс за Еўрапейскую Албанію (83)
Сацыялістычная партыя 65
Сацыялістычны рух за інтэграцыю 16
Партыя адзінства за правы чалавека 1
Хрысціянска-дэмакратычная партыя 1
     Альянс за працу, заможнасць і інтэграцыю (57)
Дэмакратычная партыя 50
Партыя за справядлівасць, інтэграцыю і адзінства 4
Рэспубліканская партыя 3
Усяго месцаў 140

Судовая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

Палітычныя партыі[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя Албаніі дзеліцца на 12 абласцей, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 36 акругаў. Акругі дзеляцца на 309 камун і 65 гарадоў.

Вобласць Сталіца Акругі Плошча, км² Насельніцтва Карта
Берат Берат Берат (1[ап 1]), Кучава (16), Скрапары (29) 1798 139,815 Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Альбаніі.png
Дыбра Пешкопія Булькіза (2), Дыбра (7), Мат (22) 2586 134,153
Дурэс Дурэс Дурэс (6), Круя (13) 766 278,775
Эльбасан Эльбасан Грамш (5), Лібражд (18), Пекін (25), Эльбасан (36) 3199 298,913
Фіеры Фіеры Люшня (19), Малакастра (20), Фіеры (33) 1890 312,448
Гіракастра Гіракастра Гіракастра (4), Перметы (26), Тэпелена (32) 2884 70,331
Корча Корча Дэвол (8), Калонья (11), Корча (12), Паградзец (24) 3711 221,706
Кукес Кукес Кукес (14), Трапоя (30), Хас (34) 2374 84,035
Лежа Лежа Курбін (15), Лежа (17), Мірдыта (23) 1620 135,613
Шкодэр Шкодэр Малесія-э-Мадзі (21), Пука (27), Шкодэр (35) 3562 215,483
Тырана Тырана Кавая (10), Тырана (31) 1652 811,649
Влёра Влёра Влёра (3), Дэльвіна (9), Саранда (28) 2706 183,105
  1. Нумары акруг у дужках адпавядаюць нумарам дадзеных перыферый на карце справа.

Фізіка-геаграфічная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Берагавая лінія ў паўднёвай Албаніі

Плошча Албаніі складае 28,7 тыс. км². Звыш 2/5 тэрыторыі Албаніі пакрыта лясамі і хмызнякамі, каля 1/4 лугамі.

Рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная частка ўзбярэжжа — раўніна; астатняя тэрыторыя (каля 70 %) занятая горамі — Паўночнымі Албанскімі Альпамі, хрыбтом Таморы, Карабі (да 2764 м).

Унутраныя воды[правіць | правіць зыходнік]

Найбуйнейшыя азёры (у Албаніі часткова): Скадарскае, Ахрыдскае, Прэспа; самая вялікая рака — Дрын.

Карысныя выкапні[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Албаніі ёсць радовішчы нафты, прыроднага газу, вуглю, хрому, медзі, нікеля.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат субтрапічны міжземнаморскі. Сярэдняя тэмпература студзеня 8—9 градусаў Цэльсія, ліпеня 24—25 градусаў. Ападкаў 800—2000 мм у год.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць насельніцтва — 3,6 млн чал. Асноўны народ — албанцы, маюцца таксама цыгане. Каля 50 % насельніцтва вызнае іслам, 35 % — праваслаўныя хрысціяне, 15 % — каталікі (доля вернікаў у рэчаіснасці меншая з прычыны секулярызацыі ў сацыялістычны перыяд).

Да мільёна албанцаў працуюць за мяжой і адпраўленыя імі грашовыя сродкі з'яўляюцца важнай крыніцай прыбыткаў насельніцтва.

Гарады[правіць | правіць зыходнік]

Больш за палову албанскага народа жывуць у гарадах. Адміністрацыйным, культурным, эканамічным і прамысловым цэнтрам Албаніі з'яўляецца Тырана, насельніцтва якой перавышае 600 тысяч чалавек. Іншыя буйныя гарады з колькасцю насельніцтва, большай за 100 тысяч жыхароў, уключаюць у сябе Дурэс, Влёру і Эльбасан.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Да канца 1980-х гадоў у краіне дзейнічала планавая эканоміка, пачынаючы з 1988 года пачаўся паступовы пераход да рыначнай эканомікі. Хуткі рост эканомікі пачаўся ў 2000 годзе, калі штогадовы рост склаў 6—7%, адначасова колькасць замежных інвестыцый складае каля 50% ВУП2004 годзе замежныя інвестыцыі склалі 5,7 млрд еўра, €1780 на кожнага жыхара). Але нягледзячы на гэта краіна, разам з Малдовай і Сербіяй застаецца адной з самых бедных у Еўропе. Існуюць меркаванні, што рост эканомікі Албаніі, які можа вывесці яе на ўзровень, дастатковы для прыняцця Албаніі ў Еўрапейскі Саюз можа заняць да дваццаці гадоў.

Значныя мінеральныя багаці краіны робяць прывабным развіццё здабываючай галіны прамысловасці. У наш час вядзецца здабыча хрому, медзі, жалеза, нікелю, нафты, прыроднага газу, вуглю і баксітаў. Каля возера Прэспа знаходзіцца адно з багацейшых радовішчаў прыроднага асфальту.

Большую частку электрычнасці краіна выпрацоўвае на гідраэлектрастанцыях.

У Албаніі існуюць прадпрыемствы будаўнічай, электратэхнічнай, лёгкай, металапераапрацоўчай і харчовай прамысловасці. Албанія з'яўляецца буйным вытворцам тытунёвых вырабаў.

Культура і мастацтва[правіць | правіць зыходнік]

Кінематограф[правіць | правіць зыходнік]

Кінарэжысёр Куйтым Кашку — аўтар шматлікіх албанскіх фільмаў з 1970-х гадоў.

Кінематограф Албаніі з'явіўся ў 1911—1912 гадах з першымі паказамі замежных фільмаў і здымкамі дакументальных фільмаў у перадваенны і міжваенны перыяд. Пасля Другой сусветнай вайны ў 1945 годзе камуністычны ўрад заснаваў Албанскі кінаінстытут, які ў 1952 годзе стаў вядомым як «Kinostudio Shqipëria e Re». У 1953 годзе ў супрацоўніцтве з кінематаграфістамі СССР быў зняты першы албанскі эпічны фільм пра нацыянальнага героя Албаніі «Скандэрбег», які атрымаў міжнародны прыз на Канскім фестывалі. Фільм «Тана» 1958 года стаў першым поўнаметражным фільмам, а таксама фільмам з першай сцэнай пацалунка ў гісторыі албанскага кінематографа. У 1960-я гады асноўнымі тэмамі албанскіх фільмаў была акупацыя Албаніі італьнскімі і нямецкімі войскамі ў часы Другой сусветнай вайны і барацьба за вызваленне. Стужкі мелі моцную станоўчую канатацыю ў бок камуністычных партызан і адмоўную — у адносінах да сілаў Балі Камбетар і разглядаліся ў якасці дзяржаўнай прапаганды. У 1970-х і 1980-х гадах было знята 20–40 дакументальных стужак, якія, у большасці, былі прапагандысцкімі фільмамі, але мелі культурную вартасць. У гэты ж перыяд у кінематографе краіны адбылося нараджэнне анімацыйных фільмаў. Да 1990 года ў краіне было выраблена каля 200 фільмаў і налічвалася каля 450 кінатэатраў, аднак большая частка іхняга абсталявання была састарэлай.

У 1990-х гадах «Kinostudio Shqipëria e Re» распалася на шэраг дробных прыватных студый, дзе фільмы здымалі як албанскія рэжысёры так і замежныя, сумесна з новым «Нацыянальным цэнтрам кінематаграфіі» (алб.: Qendra Kombëtare е Kinematografisë). Сярод албанскіх фільмаў апошніх гадоў найбольшай папулярнасцю карыстаюцца такія стужкі як «Палкоўнік Бункер» рэжысёра Куйтыма Кашку, «Слоганы» рэжысёра Гергі Шувані, «Амністыя» рэжысёра Бухара Алімані, якія былі абраныя ад краіны на прэмію «Оскар» у намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове», а таксама «Тырана, нулявы год» і іншыя. Пасля падзення камуністычнага ўрада ў Албаніі быў пабудаваны шэраг сучасных кінатэатраў (такіх як «Міленіум» у Тыране), дзе дэманструюцца, у асноўным, заходнія (пераважна амерыканскія) фільмы.

Кухня[правіць | правіць зыходнік]

Албанская пахлава.

Албанская кухня з'яўляецца міжземнаморскай і сфарміравалася з уплывам кулінарных традыцый Грэцыі, Італіі і Турцыі. Яна характарызуецца выкарыстаннем як міжземнаморскіх траў, такіх як арэгана, мята, базілік, размарын і іншыя ў мясных і рыбных стравах, так і перца чылі і часнака. Амаль у кожную страву дадаецца гародніна.

Асноўным прыёмам ежы албанцаў з'яўляецца абед, які звычайна складаецца з рагу (алб.: gjellë), павольна прыгатаванага мяса з рознай гароднінай, і салата з свежай гародніны, такой як таматы, агуркі, зялёны перац і масліны. Салат запраўляецца соллю, аліўкавым алеем, воцатам або цытрынавым сокам. Сярод супаў папулярнасцю карыстаюцца таратор, халодны суп з ёгурта і агуркоў, а таксама суп з цытрынай.

У горных раёнах шырока распаўсюджаны вэджанае мяса і марынаваныя кансервы. Сярод жывёльных органаў дэлікатэсам лічацца кішачнікі і галовы. Неад'емнай часткай кухні з'яўляюцца малочныя прадукты, якія, як правіла, суправаджаюцца хлебам і алкагольнымі напоямі, такімі як ракія і брага. Морапрадукты, у асноўным, распаўсюджаны ў прыбярэжных раёнах і гарадах краіны, такіх як Дурэс, Влёра, Шкодэр, Лежа і Саранда.

Апроч таго, характэрнымі стравамі Албаніі з'яўляюцца бурэк, пластовая выпечка з сырам, мясным фаршам або лукам, і флія, пластовая выпечка з крэмам альбо каймаком. Кандытарскія вырабы прысутнічаюць у кожным албанскім горадзе. Найбольш распаўсюджаныя дэсерты краіны з'яўляюцца тыповымі для ўсіх балканскіх краін: пахлава, рысавы пудынг, тулумба, бісквіт, лукум і іншыя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]