Алгебраічны выраз
Выгляд
Алгебраі́чны вы́раз — матэматычны выраз, які складаецца з літар і лікаў, злучаных знакамі алгебраічных дзеянняў: складання, аднімання, множання, дзялення, узвядзення ў ступень, здабывання кораня.
Віды алгебраічных выразаў
[правіць | правіць зыходнік]- Рацыянальны алгебраічны выраз адносна некаторых літар не змяшчае іх пад знакам кораня. Напрыклад,
- Ірацыянальны алгебраічны выраз мае радыкалы (дробныя рацыянальныя ступені). Напрыклад,
- Цэлы алгебраічны выраз адносна некаторых літар не змяшчае дзялення на выразы з гэтымі літарамі. Напрыклад,
- Калі некаторыя з літар (ці ўсе) лічыць пераменнымі, то такі алгебраічны выраз называецца алгебраічнай функцыяй. Напрыклад, наступная функцыя ад пераменных x і y
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. С. 235.
- Алгебраическое выражение // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.