Алджэрнан Чарлз Суінберн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алджэрнан Чарлз Суінберн
англ.: Algernon Charles Swinburne
Picture of Algernon C. Swinburne.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 красавіка 1837(1837-04-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 красавіка 1909(1909-04-10)[1][2][…] (72 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Charles Henry Swinburne[d][5]
Маці Lady Jane Ashburnham[d][6][5]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, літаратурны крытык
Кірунак Дэкадэнства, сімвалізм
Мова твораў англійская
Дэбют 1860
Подпіс Signature of Algernon Charles Swinburne.png
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алджэрнан Ча́рлз Суі́нберн (англ.: Algernon Charles Swinburne; 5 красавіка 1837, Лондан — 10 красавіка 1909, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі паэт, драматург, празаік і крытык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Алджэрнан Суінберн нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і, сын адмірала.

Правёў большую частку свайго дзяцінства на востраве Уайт, дзе яго бабуля і дзядуля, і бацькі валодалі сядзібай. Яго дзед па матчынай лініі быў трэцім графам Эшбернемам, у той час як яго дзед па лініі бацькі нарадзіўся і вырас у Францыі і працягваў апранацца і думаць як французскі арыстакрат Старога рэжыму. Дзякуючы сваякам і маці Алджэрнан вывучыў французскую і італьянскую мовы. Выхаваны ў англіканскай рэлігіі, ён атрымаў вельмі салідную рэлігійную адукацыю[7].

Суінберн вучыўся ў Ітанскім каледжы (1849-53), дзе пачаў пісаць вершы. У Ітане ён атрымаў першыя прызы па французскай і італьянскіх мовах. Ён вучыўся ў Бэйліял-каледжы Оксфарда (1856-60) з кароткім перапынкам, калі ён быў выключаны з універсітэту ў 1859 годзе за публічную падтрымку спробы забойства Напалеона III Фелічэ Арсіні. Ён вярнуўся ў Оксфард у маі 1860 г., хоць так і не атрымаў ступені[8].

Пасля Оксфарду ў 1860 годзе, ён стаў блізкім сябрам сям’і Расеці, і пасля смерці мадам Расеці ў 1862 годзе ён і мастак пераехалі ў Цюдар Хаус у Чэлсі[9].

Суінберн, нізкарослы і дрэнна складзены, уяўляў сабой дзіўнае спалучэнне слабага здароўя і фізічнай сілы, але ён быў выдатным плыўцом[10].

Не хаваў сваёй гомасексуальнасці, якая лёгка чытался ў творах і ў ладзе жыцця паэта[11].

Суінберн пакутаваў на алкагалізм і алгалягнію, таксама ў яго быў вельмі лёгкаўзбудлівы характар. У выніку ў 1879 ва ўзросце 42 гадоў у Суінберна адбылося фізічнае і псіхічнае пагаршэнне здароўя. Пасля гэтага яго ўзяў пад сваю апеку сябар Тэадор Уотс, які даглядаў яго да канца жыцця ў прадмесці Лондана — Патні. Пазней у яго знік юнацкі дух бунтарства, і ён ператварыўся ў рэспектабельную асобу[12].

Суінберн памёр на паўднёвым захадзе Лондана ад грыпу 10 красавіка 1909 года ва ўзросце 72 гадоў і быў пахаваны ў царкве святога Баніфацыя ў Банчорчы на ​​выспе Уайт, дзе прайшло яго дзяцінства[13].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Суінберн лічыцца дэкадэнтам і быў звязаны з прэрафаэлітызмам. Сваёй формай або спасылкамі многія з яго вершаў выклікаюць віктарыянскае захапленне Сярэднявеччам: «The Leper», «Laus Veneris», «St Dorothy». У яго вершах шмат агульных матываў, такіх як акіян, час і смерць. Некалькі гістарычных людзей фігуруюць у яго паэмах, такіх як Сапфо, Анакторыя і Катул[14].

Яго слоўнікавы запас і прасодыя робяць яго адным з найлепшых англійскіх паэтаў, але яго паэзію крытыкавалі як занадта квяцістую і часта бессэнсоўную[15].

Партрэт маладога А. Суінберна ў выкананні Дантэ Габрыэла Расеці

Паэзія Суінберна выклікала скандал у віктарыянскую эпоху з-за перыядычных спасылак на садамазахізм, лесбіянства, самагубства і антырэлігійныя настроі, якія яна перадавала. Гэта прывяла да таго, што ён стаў персонай нон грата ў вышэйшым грамадстве. Чуткі аб яго вычварэнствах часта цыркулявалі ў прэсе, і ён, па іроніі лёсу, падыгрываў, прызнаваўся ў тым, што быў, паводле тагачаснага азначэння, «педэрастам» і займаўся сексам з малпамі[16].

Ён вынайшаў на аснове ронда форму рандэль і ўнёс свой уклад у выданне Брытанскай энцыклапедыі. Ён быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры кожны год з 1903 па 1907 год і ў 1909 годзе[17].

У Францыі Суінберн атрымаў высокую ацэнку Стэфана Малармэ і быў запрошаны ўнесці свой уклад у кнігу ў гонар паэта Тэафілія Гацье «Le tombeau de Théophile Gautier»: ён адказаў шасцю вершамі на французскай, англійскай, лацінскай і грэчаскай мовах[18].

Г. П. Лаўкрафт лічыў Суінберна «адзіным сапраўдным паэтам у Англіі і Амерыцы пасля смерці містара Эдгара Алана По»[19].

Рэнэ Віўен, англійская і французская паэтэса, была моцна ўражаная Суінбернам і часта ўключала яго цытаты ў свае творы[20].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Вершаваная драма[правіць | правіць зыходнік]

  • The Queen Mother (1860)
  • Rosamond (1860)
  • Chastelard (1865)
  • Bothwell (1874)
  • Mary Stuart (1881)
  • Marino Faliero (1885)
  • Locrine (1887)
  • The Sisters (1892)
  • Rosamund, Queen of the Lombards (1899).

Паэзія[правіць | правіць зыходнік]

  • Atalanta in Calydon (1865)
  • Poems and Ballads (1866)
  • Songs Before Sunrise (1871)
  • Songs of Two Nations (1875)
  • Erechtheus (1876)
  • Poems and Ballads, Second Series (1878)
  • Songs of the Springtides (1880)
  • Studies in Song (1880)
  • The Heptalogia, or the Seven against Sense. A Cap with Seven Bells (1880)
  • Tristram of Lyonesse (1882)
  • A Century of Roundels (1883)
  • A Midsummer Holiday and Other Poems (1884)
  • Poems and Ballads, Third Series (1889)
  • Astrophel and Other Poems (1894)
  • The Tale of Balen (1896)
  • A Channel Passage and Other Poems (1904).

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Algernon Charles Swinburne // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Algernon Charles Swinburne // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. а б Kindred Britain
  6. Lundy D. R. The Peerage
  7. Walsh, John (2012), An Introduction to Algernon Charles Swinburne, Bloomington: The Algernon Charles Swinburne Project.
  8. Walsh, John (2012), An Introduction to Algernon Charles Swinburne, Bloomington: The Algernon Charles Swinburne Project.
  9. Rooksby, Rikky (1997) A C Swinburne: A Poet’s Life. Aldershot: Scolar Press.
  10. Louis, Margot Kathleen (1990) Swinburne and His Gods: the Roots and Growth of an Agnostic Poetry. Mcgill-Queens University Press.
  11. John O‘Connell (28 February 2008). «Sex and books: London’s most erotic writers». Time Out, https://web.archive.org/web/20190410145448/https://www.timeout.com/london/books/sex-and-books-londons-most-erotic-writers
  12. McGann, Jerome (1972) Swinburne: An Experiment in Criticism. University of Chicago Press.
  13. McGann, Jerome (1972) Swinburne: An Experiment in Criticism. University of Chicago Press.
  14. Rooksby, Rikky. «Swinburne, Algernon Charles (1837—1909)». Oxford Dictionary of National Biography (online ed.). Oxford University Press, https://www.oxforddnb.com/display/10.1093/ref:odnb/9780198614128.001.0001/odnb-9780198614128-e-36389
  15. Edmund Gosse, The Life of Algernon Swinburne, 1917 (The Macmillan Company), p. 258.
  16. Alkalay-Gut, Karen (2000). «Aesthetic and Decadent Poetry», in The Cambridge Companion to Victorian Poetry, edited by Joseph Bristow. New York: Cambridge University Press. p. 228.
  17. Maxwell, Catherine (2012), «Algernon Charles Swinburne (1837—1909)», The Cambridge Companion to the Pre-Raphaelites, Cambridge: Cambridge University Press, pp. 236—249.
  18. Everett, Glenn (June 2000). «A. C. Swinburne: Biography». www.victorianweb.org.
  19. H.P. Lovecraft, Selected Letters: Volume 1. Sauk City: WI: Arkham House, 1965, p. 73.
  20. Everett, Glenn (June 2000). «A. C. Swinburne: Biography». www.victorianweb.org.