Алеандр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алеандр

Агульны выгляд расліны, якая цвіце. Астравы Брыуны, Харватыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nerium L. (1753)

Адзіны від
Nerium oleander L. (1753)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30184
NCBI  63479
EOL  581314
GRIN  g:8189
IPNI  2454-1
TPL  kew-135196

Алеа́ндр (Nérium) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства Кутровыя (Apocynaceae). Адзіны від — Алеандр звычайны (Nerium oleander), кусты, шырока распаўсюджаны ў субтрапічных рэгіёнах планеты.

У якасці дэкаратыўнай расліны алеандр шырока выкарыстоўваецца ў ландшафтным дызайне ў рэгіёнах з субтрапічным кліматам. Культывуецца і як пакаёвая расліна, якая прыгожа цвіце.

Алеандр — атрутная расліна[3], таму пры яго культываванні патрабуецца асцярожнасць. У соку алеандра ўтрымліваецца шэраг сардэчных гліказідаў, некаторыя з якіх знаходзяць медыцынскае выкарыстанне[4].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Радавая назва Nerium утворана ад стар.-грэч.: νερος (neros) — сыры, што звязана з месцам, дзе звычайна расце расліны. Відавы эпітэт oleander паходзіць, магчыма, ад лац.: olea — аліва і стар.-грэч.: ἀνήρ (aner) або ανδρος (andros) — мужчына[5].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Бутоны
Кветка
Махрыстыя кветкі
Шматлікае насенне побач з плодам, які нядаўна раскрыўся

Радзіма алеандра — шырокая паласа сухіх і паўсухіх субтропікаў ад Марока і Партугаліі на захадзе да Паўднёвага Кітая на ўсходзе. Дзікі алеандр часта займае рэчышчы перасохлых рэк (крыкі, вадзі).

На тэрыторыі былога СССР вырошчваецца на Паўднёвым беразе Крыма, Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, у Закаўказзі, паўднёвых раёнах Сярэдняй Азіі[4].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дзікая расліна алеандра з аголенымі каранямі. Туніс

Вечназялёныя кусты вышынёй 2—6 м. Лісце вузкае, да 10—15 см даўжынёй і да 3 см шырынёй,, ланцэтападобнае, супраціўнае. Кветкі яркія, простыя або махровыя, буйныя, духмяныя, у шчыткападобных суквеццях. Вяночак чырвоны, ружовы, белы ці жоўты. Плады — шматнасенныя лістоўкі, якія дасягаюць у даўжыню прыкладна 10 см. Размнажаюцца чаранкамі і насеннем[4].

Таксічнасць[правіць | правіць зыходнік]

Структура гліказіду алеандрыну

Усе часткі расліны атрутныя, што звязана з утрыманнем у іх алеандрыну, карнерыну і іншых сардэчных гліказідаў[4]. Сок алеандра, ужыты ўнутр, выклікае моцныя колікі ў людзей і жывёл, ірвоту і дыярэю, а затым прыводзіць да сур’ёзных праблем у дзейнасці сэрца і цэнтральнай нервовай сістэмы. Сардэчныя гліказіды, якія ён утрымлівае, могуць выклікаць спыненне сэрца. У сувязі з атрутнасцю расліны яе не рэкамендуецца размяшчаць у дзіцячых установах.

Медыцынскае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць лісце алеандра (лац.: Folium Oleandri), якое ўтрымлівае кардыятанічныя гліказіды, галоўны з якіх маназід алеандрын, вытворнае алеандрыгеніну[5].

Прэпараты, якія атрымліваюць з лісця, — нерыялін і карнерын, маюць выяўленыя кумулятыўныя ўласцівасці, — раней ужывалі ў растворах і таблетках як кардыятанічны сродак пры розных парушэннях сардэчна-сасудзістай дзейнасці[4][5].

Культываванне[правіць | правіць зыходнік]

Сеянец алеандра ва ўзросце двух месяцаў (вышыня расліны — каля 9 см)

Расліна засухаўстойлівая, але цеплалюбная, хоць і выносіць зімовыя недоўгачасовыя паніжэнні тэмпературы да мінус 10 °C. Ідэальна расце ва ўмовах міжземнаморскага клімату.

Ва ўмовах халаднейшага клімату алеандр вырошчваюць як кадушкавую расліну з зімовым утрыманнем у памяшканні (у цепліцы, аранжарэі), а таксама як пакаёвую расліну[6].

Агратэхніка

Для актыўнага і працяглага цвіцення расліне патрабуецца яркае сонечнае асвятленне. Глеба павінна быць добра дрэнажаванай[6].

Размнажэнне — увесну насеннем, улетку чаранкамі[6].

У тым выпадку, калі галіны занадта выцягнуты ў вышыню, куст можна амаладзіць, коратка абрэзаўшы галіны вясной[6].

Сарты

Выведзена мноства сартоў алеандра, якія адрозніваюцца габітусам (у тым ліку вышынёй сталых раслін — ад 1,8 да 3,5 м), афарбоўкай лісця, афарбоўкай вяночка; у некаторых сартоў кветкі простыя, у іншых — махрыстыя (з павялічанай колькасцю пялёсткаў)[6].

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Раней род Nerium L. разглядаўся як алігатыпны, звычайна адзначалася існаванне трох відаў[4], аднак пазней было агульнапрызнана, што няма істотных падстаў для вылучэння відаў Nerium indicum Mill. (Алеандр індыйскі) і Nerium odorum Sol. (Алеандр духмяны). Абедзве гэтыя назвы цяпер уваходзяць у сінаніміку віду Nerium oleander L. (Алеандр звычайны).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Сергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58
  4. а б в г д е Вялікая савецкая энцыклапедыя, 1969—1978
  5. а б в Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — м: Высш. шк., 1990. — С. 217. — ISBN 5-06-000085-0.
  6. а б в г д Ботаника 2006.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]