Алег Іванавіч Аблажэй
Алег Іванавіч Аблажэй | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 мая 1954 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 2016 (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, паэт, празаік |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды |
Алег Іванавіч Аблажэй (літ.: Olegas Ablažiejus; 6 мая 1954, Лезнявічы, Гродзенская вобласць — 18 мая 2016, Вільня) — беларускі мастак, паэт, празаік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 6 мая 1954 года ў в. Лезнявічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў у 1977 годзе Віцебскі педагагічны інстытут, у 1985 годзе — Віленскі дзяржаўны мастацкі інстытут. Мастацкі рэдактар газеты «Рунь», мастацкі афарміцель дзіцячага часопіса «Лола».
Займаўся жывапісам, акварэллю, станкавай графікай, ілюстраваў кнігі. У яго афармленні ў Беларусі выйшлі творы В. Жуковіча «Гуканне вясны», Д. Бічэль-Загнетавай «Гараднічанка», у Маскве — «Шведскія казкі» Э. Хэмінгуэя, «Сербская паэзія», у Вільні — «Казка пра Султана» і інш. У 1984—1986 гадах у Літве выдадзена серыя канвертаў з партрэтамі літоўскіх дзеячаў, аформленая А. Аблажэем, і серыя паштовак. Маляваў таксама партрэты вядомых дзеячаў, краявіды. Любімая яго тэма — жанчына ў фантастычных строях і проста жанчына. Яго працы выстаўляліся неаднаразова ў Літве, Польшчы, Беларусі, Германіі, Эстоніі, Латвіі.
Прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці «Саюдзіса», супрацоўнічаў з беларускімі арганізацыямі Вільні. Член рады Таварыства беларускай культуры, суполкі мастакоў краін Балтыі «Маю гонар».
Пісаў сатырычныя фельетоны для газеты «Рунь».
Памёр 18 мая 2016 года ў Вільні. Пахаваны ў вёсцы Лезнявічы[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «За падзеі 13-га студзеня» (Літва).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Сем казак пра каралеўнаў» (1999, на польскай мове).
- «Красамоўнае сэрца». — Мінск: Мастацкая літаратура, 2015. — 71 с.
У зборніках
[правіць | правіць зыходнік]- Забароненая сукня // Нявеста для Базыля: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — (Беларуская аўтарская казка).
Зноскі
- ↑ Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мілаш Л. Аблажэй Алег: Старонкі будучага даведніка // Кантакты і дыялогі. 1999, № 4.
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 6 мая
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
- Памерлі 18 мая
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя ў Дзятлаўскім раёне
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Выпускнікі Вільнюскай мастацкай акадэміі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Паэты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Літвы