Алег Іванавіч Карповіч
Алег Іванавіч Карповіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1960 |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды |
Алег Іванавіч Карповіч (1960, Ляхавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак-графік, член Беларускага саюза мастакоў, аглядальнік і мастак газеты «СБ. Беларусь сегодня». Жыве і працуе ў Мінску.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, аддзяленне станковай графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Пачаў браць удзел у мастацкіх выстаўках з 1980-х гадоў. Першая карыкатура ў газеце «Знамя юности» была апублікавана ў 1984 годзе. З таго часу супрацоўнічае з больщай колькасцю перыядычных выданняў і кніжнымі выдавецтвамі Беларусі. Працаваў у часопісах «На экранах Беларуси», «Пралеска», у газеце «Свободные новости».
Займае пасаду аглядальніка ў рэдакцыі газеты «СБ. Беларусь сегодня». Займаецца скульптурай і плакатам, партрэтам, сяброўскім шаржам і карыкатурай.
Узнагароджаны знакам «Выдатнік друку», прэміяй Міжнароднага конкурсу экслібрыса ў г. Сінт-Нікласе (Бельгія).
Карыкатуры і партрэты аўтарства Алега Карповіча сумяшчаюць у сабе гратэск, іронію, дакладнасць перадачы вобразаў і тонкі псіхалагізм, умела выражаны яркімі мастацкімі прыёмамі станковай графікі.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- ArtMuseum.by Выстава Алега Карповіча «Партрэт і сяброўскі шарж» 27.12.17-19.01.18 (бел.) . Праверана 4 студзеня 2018.