Алег Іванавіч Шкабара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Алег Шкабара
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Алег Іванавіч Шкабара
Нарадзіўся 15 лютага 1983(1983-02-15)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 179 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Маладзечна-ДЮСШ-4
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2000 Сцяг Беларусі Трактар (Мінск) 15 (2)
2001 — 2005 Сцяг Расіі Дынама (Масква) 18 (0)
2003 — 2004   Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 53 (11)
2006 — 2007 Сцяг Беларусі Гомель 21 (1)
2007   Сцяг Расіі Урал (Екацярынбург) 25 (2)
2008 — 2010 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 50 (5)
2011 — 2016 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 120 (8)
2017 Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ 25 (1)
2018 Сцяг Беларусі Спутнік (Рэчыца) 11 (2)
2018 — Сцяг Беларусі Маладзечна-ДЮСШ-4 3 (0)
Нацыянальная зборная**
2002 — 2005 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 30 (5)
2005 — 2006 Сцяг Беларусі Беларусь 5 (2)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 лістапада 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лістапада 2017.

Алег Шкабара (нар. 15 лютага 1983, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Маладзечна-ДЮСШ-4».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў клубе «Трактар» у 2000 годзе, у наступным сезоне з’ехаў у Расію ў маскоўскае «Дынама«», але там гуляў, у асноўным, у дублі «бела-блакітных», за асноўны склад маскоўскага клуба правёў 4 матчы (у тым ліку 2 у Кубку). З «Дынама» вярнуўся ў Беларусь, выступаючы за БАТЭ, а потым зноў за «Дынама», выступіўшы яшчэ ў 16 гульнях. Пасля гуляў за клуб «Гомель», екацярынбургскі «Урал». З 2008 па 2010 гады Алег Шкабара выступаў за мінскае «Дынама».

У студзені 2011 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Нафтанам»[2]. Другую палову сезону 2012 прапусціў з-за траўмы. У студзені 2013 года падоўжыў кантракт з «Нафтанам» і неўзабаве стаў капітанам наваполацкага клуба. Пачынаў сезон на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, пасля замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы, якім заставаўся і ў сезоне 2014. У лютым 2015 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[3]. У сезонах 2015—2016 заставаўся капітанам каманды, але на полі з’яўляўся нерэгулярна, шмат матчаў прапускаючы з-за траўм.

У лютым 2017 года стала вядома, што Шкабара стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[4]. Дапамог смалявіцкаму клубу па выніках сезону 2017 выйсці ў Вышэйшую лігу, аднак сам пасля гэтага пакінуў каманду.

У лютым 2018 года зноў далучыўся да «Нафтана», аднак у сакавіку адмовіўся падпісваць кантракт з клубам[5]. Пазней далучыўся да рэчыцкага «Спутніка»[6] і пачаў у яго складзе сезон 2018. Пакінуў рэчыцкі клуб у ліпені 2018 года, а ў жніўні стаў іграком клуба «Маладзечна-ДЮСШ-4».

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую і нацыянальную зборныя.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]