Алег Алегавіч Румо

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алег Алегавіч Румо
Дата нараджэння 1970
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Алег Васільевіч Румо[d]
Род дзейнасці хірург
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар

Алег Алегавіч Румо (нар. 1970, Слуцк, Мінская вобласць, БССР) — беларускі ўрач-хірург, доктар медыцынскіх навук (2012).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1970 годзе ў Слуцку ў сям'і медыкаў: бацька працаваў у Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы хірургам, мама – педыятрам, бабуля – медыцынскай сястрой.

Кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак, намеснік галоўнага ўрача па хірургіі 9-я гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска.

У верасні 2018 года 9-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска была пераўтворана ў Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, які ўзначаліў Алег Румо[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ў гісторыі беларускай медыцыны перасадзіў печань, падстраўнікавую залозу, а таксама першым правёў унікальную аперацыю па адначасовай перасадцы печані і ныркі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кто есть кто в Республике Беларусь, 2009. — Минск, 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]