Алег Аляксандравіч Ладкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алег Аляксандравіч Ладкін
Дата нараджэння 1936
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Алег Аляксандравіч Ладкін (нар. 1936, с. Новашыпунова, Краснашчокаўскі раён, Алтайскі край, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1966 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі Яўген Андрэевіч Ашчэпкаў[ru][1], Кузьмін М. С.[ru]).

З 1966 года працаваў асістэнтам у НІБІ, пасля землетрасення ў г. Ташкенце ў 19661968 гадах працаваў на аднаўленні горада, у 19681971 гадах у ДПІ «Алмаатадзіпрагар» у Алма-Аце, у 19711999 гадах галоўны архітэктар праектаў у ДПІ «Мінскпраект», у 19741976 гадах пераводам кіраваў майстэрняй «БелНДІПгорадабудаўніцтва». З 1991 года дырэктар «Творчай майстэрні архітэктара Ладкіна А. А.».

Член Саюза архітэктараў з 1971 года, членскі білет № 278.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Жылы комплекс «Ля Траецкага»

За перыяд працоўнай дзейнасці ў якасці аўтара (галоўнага архітэктара праектаў) запраектаваў і рэалізаваў больш 50 аб’ектаў жыллёва грамадзянскага прызначэння праз дзяржустановы і больш за 50 аб’ектаў праз творчую майстэрню. Асноўныя працы: комплекс НДІ ЭВМ па вул. Багдановіча (1972-75); станцыя метро «Трактарны завод» у Мінску; жылы квартал у граніцах вул. Шафарнянскай-Ложынская; забудова жылых дамоў уздоўж р. Свіслач (1982-89); праект жылога дома па вул. Валгадонскай, 19; бібліятэка ў цэнтры жылога раёна «Чыжоўка»; жылая забудова ўздоўж праспекта Незалежнасці (рэалізавана ў 1987-91) — усе ў Мінску; аддзяленні «Беларусбанк» у Рэчыцы (2006-08), Кобрыне (2008—2009); жылы комплекс з убудаванымі адміністрацыйнымі і гандлёвымі памяшканнямі, гаражом-стаянкай па вул. Старажоўскай ў г. Мінску (2007—2009, будаўніцтва ў 2009—2011), сярод з апошніх аб’ектаў — жылы комплекс «Ля Траецкага».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дыплом нацыянальнага фестывалю архітэктуры 2000 года ў Мінску і Дыплом Міжнароднай асацыяцыі саюзаў архітэктараў за жылы квартал у граніцах вул. Шафарнянскай-Ложынская, дыплом Рэспубліканскага фестывалю архітэктуры 2001 года ў Брэсце за забудову жылых дамоў уздоўж р. Свіслач, дыплом 10-га Рэспубліканскага агляду-конкурсу лепшых архітэктурных твораў года 2002 года ў Мінску за праект жылога дома па вул. Валгадонскай, 19. Ганараваны прэміяй Ленінскага Камсамола за бібліятэку ў цэнтры жылога раёна «Чыжоўка».

Зноскі

  1. у крыніцы В. Е. Ащепков, магчыма памылка друку

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ладкин Олег Александрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.