Алег Аляксандравіч Шатаў
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Алег Аляксандравіч Шатаў | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
29 ліпеня 1990[1][2] (34 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 173 см | ||||||||||||||||||
Вага | 64 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера (міні-футбол)[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Але́г Алякса́ндравіч Ша́таў (нар. 29 ліпеня 1990, Ніжні Тагіл, Свярдлоўская вобласць, СССР) — расійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2013—2016). Майстар спорту Расіі[3].
Трохразовы чэмпіён Расіі ў складзе «Зеніта» ў сезонах 2014/2015, 2018/19 і 2019/20, двухразовы ўладальнік Кубка Расіі (2015/16, 2019/20), двухразовы ўладальнік Суперкубка Расіі (2015, 2016).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў кар’еру ў міні-футбольным клубе «ВІЗ-Сінара», аднак у 2007 годзе далучыўся да футбольнага клуба «Урал», дзе з цягам часу стаў асноўным іграком каманды. 19 лістапада 2010 года быў абраны найлепшым іграком паводле вынікаў сезона сярод балельшчыкаў. У студзені 2012 года адправіўся на зборы з клубам ЦСКА, але праз некаторы час стаў іграком махачкалінскага «Анжы».
14 жніўня 2013 года перайшоў у лагер піцерскага «Зеніта»[4], пасля таго як дагестанскі клуб змяніў стратэгію развіцця і значна скараціў выдаткі на каманду. У лютам 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Краснадару» да канца сезона з правам выкупу, аднак клуб не скарыстаўся гэтай опцыяй.
У ліпені 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з казанскім «Рубінам». У лістападзе 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб і абвясціў аб прыпыненні кар’еры для рэабілітацыі ад траўм. У лютым 2022 года стаў іграком «Урала», падпісаўшы пагадненне да канца сезона 2021/22, якое ў чэрвені 2022 года было падоўжана на наступны сезон. У жніўні 2023 года разарваў кантракт з клубам, каб навучацца на трэнера.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у зборнай Расіі ў матчы супраць зборнай Ісландыі 6 лютага 2013 года, выйшаўшы на замену на 46-й хвіліне гульні. На 66-й хвіліне ён забіў гол пасля перадачы Рамана Шырокава[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Oleg Shatov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Oleg Shatov // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Загад прэзідэнта Расіі аб узнагароджанні зборнай Расіі па футболе Архівавана 20 жніўня 2016. (руск.)
- ↑ Олег Шатов перешел в «Зенит» Архівавана 2 кастрычніка 2013.. Советский спорт.
- ↑ Iceland vs. Russia 0-2. Soccerway.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алег Аляксандравіч Шатаў
- Профіль іграка на афіцыйным сайце «Зеніта»
- Нарадзіліся 29 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжнім Тагіле
- Майстры спорту Расіі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Расіі
- Ігракі зборнай Расіі па футболе
- Ігракі ФК Урал Екацярынбург
- Ігракі ФК Анжы
- Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
- Ігракі ФК Краснадар
- Ігракі ФК Рубін Казань
- Ігракі ў міні-футбол