Алег Анатольевіч Макушнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Анатольевіч Макушнікаў
Дата нараджэння 15 ліпеня 1960(1960-07-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лістапада 2021(2021-11-03) (61 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера археалогія
Месца працы Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, гістарычны факультэт, кафедра гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Пётр Фёдаравіч Лысенка
Вядомы як вядучы археолаг Гомельскага Пасожжа
Сайт Кафедра

Алег Анатольевіч Макушнікаў (15 ліпеня 1960, Гомель3 лістапада 2021[1]) — беларускі археолаг і гісторык. Доктар гістарычных навук, (2012). Даследчык археалогіі і гісторыі перыяду сярэдневякоўя паўднёвага ўсходу Беларусі і сумежных рэгіёнаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці гісторыя (1982), аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР (1985). У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Ніжняе Пасожжа ў другой палове I тысячагоддзя н.э.» (навуковы кіраўнік — кандыдат гістарычных навук, дацэнт Пётр Лысенка).

Малодшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара археалогіі і аддзела Гомельскага абласнога краязнаўчага музея (1982, 1986—1990). Дырэктар Гомельскага абласнога археалагічнага цэнтра (1990—1993), вядучы спецыяліст у Дзяржаўнай гісторыка-культурнай экспедыцыі (1993).

З 1993 года працаваў на кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны. У 2011 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Сацыяльна-эканамічнае і этнакультурнае развіццё Гомельскага Падняпроўя ў V—XIII стст.». Пастаянны член секцыі археалогіі Гомельскага абласнога аддзялення арганізацыі «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры», член Гомельскага гарадскога краязнаўчага таварыства.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 300 навуковых і навукова-папулярных прац па сярэднявечнай гісторыі і археалогіі Паўднёва-Усходняй Беларусі, праблем узнікнення і пачатковай гісторыі Гомеля, у тым ліку шэрагу манаграфій.

Манаграфіі

  • Археологические памятники Гомельщины (по материалам раскопок близ д. Нисимковичи). — Мн,1988 (в суаўтрстве з Уладзімірам Багамольнікавым). (руск.)
  • В поисках древнего Гомия. — Гомель,1994 (руск.)
  • Гомель с древнейших времен до конца XVIII в. Историко- краеведческий очерк- Гомель. 2002 (перавыдадзена ў 2010) (руск.)
  • Гомельское Поднепровье в V — середине XIII вв.: социально-экономическое и этнокультурное развитие: монография — Гомель,2009 (руск.).

Навуковы рэдактар

  • Богомольников В. В. Радимичи: (по материалам курганов X—XII вв.). — Гомель, 2004.
  • Славянский мир Полесья в древности и средневековье: материалы междунар. науч. конф., 19-20 окт. 2004 г., — Гомель,2004.
  • «Открыть миру душу белоруса…»: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., прысвеч. 150-годдзю з дня нараджэння Е. Р. Раманава, 25-26 кастр. 2005 г. — Гомель.2005.
  • Гісторыя Лоеўскай зямлі. Факты. Каментарыі: матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., прысвеч. 500-годдзю ўтварэння г.п. Лоеў, Лоеў, 20 кастр. 2005 г. — Гомель,2006.

Навуковыя артыкулы

  • Древнерусский княжеский перстень с территории белорусско-российского пограничья: [Брян. обл.] // МАБ. — № 7. — 2003. — С. 161—165.
  • Палеалітычная прылада з Гомеля // МАБ. — № 3. — 2001. — С. 242—245 (в суаўтрстве з Аленай Калечыц).
  • Ламеллярный доспех восточнославянского ратника начала XIII в.: (по материалам раскопок в Гомеле) // Гісторыка-археалагічны зборнік. — Т. 13.
  • Памятники эпиграфики и сфрагистики из летописного Гомия // Гісторыка-археалагічны зборнік. — № 15. — 2000. — С. 73-75.
  • Восточнославянский горизонт селища Нисимковичи II в Посожье // Гісторыка-археалагічны зборнік. — № 17. — 2002. — С. 165—174.
  • Замак, горад і яго жыхары ў XVI—XVIII стст. : з гісторыі Гомеля / Алег Макушнікаў // Палац. — 2014. — № 1 (за 2013). — С. 5—16.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Археалогія і нумізматыка Беларусі. — Мн.: БелЭН, 1993. — с.391-392;
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т.5 — Мн,1999. — с.49;
  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Чачэрскага раёна. — Мн,2000. — с.46.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]