Перайсці да зместу

Алег Андрэевіч Буяк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хакей
Алег Буяк
Нарадзіўся 1 студзеня 1995(1995-01-01) (31 год)
Грамадзянства
Рост 184
Вага 80
Пазіцыя Цэнтральны нападнік
Хват злева

Алег Буяк (1 студзеня 1995) — беларускі хакеіст.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца хакеям у структуры РЦАП «Раўбічы». У 2011 годзе пачаў гуляць за аднаменны клуб у Вышэйшай лізе. У 2012 годзе перайшоў у структуры гродзенскага «Нёмана» і працягваў гуляць за «Нёман-2» у Вышэйшай лізе. У 2013 годзе перашоў у «Дынама-Шыннік», які выступаў у чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі (МХЛ). У 2015 годзе зноў перайшоў «Нёман-2», але ў пачатку сезона неўзабаве перайшоў у жлобінскі «Металург». Летам 2016 года перайшоў у «Ліду», дзе і скончыў прафесійную кар’еру ў 2017 годзе.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2010 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у Кубку Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У 2011 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 18 гадоў) у Міжнародных турнірах у Польшчы і Даніі. У 2012 годзе гуляў за зборную Беларусі U-18 ў Дывізіёне I B чэмпіяната свету[en]. У 2013 годзе гуляў за зборную Беларусі U-18 у Дывізіёне I А чэмпіяната свету[en].

Палітычны пераслед

[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2025 года суд Кастрычніцкага раёна г. Гродна асудзіў Алега Буяка за ўдзел у пратэстах 2020 года (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).