Алег Арсеневіч Вараб’ёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алег Арсеневіч Вараб’ёў
Дата нараджэння: 1 красавіка 1947(1947-04-01) (72 гады)
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:
Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь

Алег Арсеневіч Вараб’ёў (нар. 1 красавіка 1947) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1971 годзе БПІ. У 19791999 гадах працаваў у праектных інстытутах «Мінскграмадзянпраект», «Мінскпраект». З 1991 года кіраўнік персанальнай творчай майстэрні.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: дзіцячы комплекс (1981), 21-павярховы інжынерны корпус ВА «Беларуськалій» у Салігорску (1984); у Мінску: будынак «Белзнешэканомбанка» па вул. Заслаўскай (1987), гасцініца «Арбіта» (19891991), магазін «Кірмаш» па пр. Дзяржынскага (1990), Міжнародны адукацыйны цэнтр па пр. газеты «Праўда» (1994, у суаўтарстве), бізнес-цэнтр па вул. Гікала (2001), банк «Масква-Мінск» па вул. Камуністычнай (2003), рэканструкцыя і рэстаўрацыя помнікаў архітэктуры XIX ст. па вул. Герцэна і Замкавай (2000); будынкі філіялаў «Прыёрбанка» ў Лідзе (2002) і «Беларусбанка» ў Маладзечне (2003), будынкі Беларускай калійнай кампаніі ў Мінску (2008).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Воробьев Олег Арсеньевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.