Алег Барысавіч Сонін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Барысавіч Сонін
Дата нараджэння 10 красавіка 1948(1948-04-10) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, настаўнік

Алег Барысавіч Сонін (10 красавіка 1948, Берлін) — беларускі кампазітар.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую кансерваторыю (1974, клас М. Аладава і А. Багатырова). 3 1974 выкладаў у Лідскім музычным вучылішчы, у мінскіх музычных школах, з 1979 у Мінскім музычным вучылішчы імя М. Глінкі.

Заснавальнік (1990) і прэзідэнт (да 1995) Беларускай асацыяцыі сучаснай музыкі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Прыхільнік сучаснага музычнага авангарда з шырокім вобразным дыяпазонам, экспрэсіўнасцю, трагедыйнай і лірыка-рамантычнай накіраванасцю. У творах выкарыстоўвае дадэкафонную і постдадэкафонную тэхніку пісьма, алеаторыку, санорыку, шматэлементную поліметрыю. Аўтар балета «Каханне Сапфо» (1998—2001), 4 сімфоній (1-я, 1974; 2-я «Zorca in memoriam», 1985; 3-я «Прысвячэнне Сапфо», 1987; 4-я «Музыка для Восіпа Мандэльштама» для фпартэпіяна, 1992), кантаты «Родная зямля» на вершы Я. Купалы і ўласныя (1975), 3 канцэртаў (1980—2001), камерна-інструментальных ансамбляў, вакальных цыклаў «Родны край» на вершы А. Бачылы, «Пад вечнымі соснамі» на вершы Р. Барадуліна (абодва 1978), «Месяцавыя песні» на вершы Ф. Гарсія-Лоркі (1989), твораў для фартэпіяна і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]