Алег Буткевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алег Буткевіч
Алег Буткевіч
Герб
Біскуп Віцебскі
з 29 лістапада 2013 года
Інтранізацыя (або інгрэс) 18 студзеня 2014 года
Царква Рымска-Каталіцкая Царква
Папярэднік Уладзіслаў Блін
4-ы Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
з 14 красавіка 2021
Царква Каталіцкая Царква
Папярэднік Тадэвуш Кандрусевіч

Адукацыя
Нараджэнне 18 сакавіка 1972(1972-03-18) (49 гадоў)
Прыняцце свяшчэннага сану 13 мая 2000
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Алег Буткевіч (18 сакавіка 1972, Браслаў, Віцебская вобласць) — беларускі рымска-каталіцкі дзеяч, Біскуп Віцебскі (з 2013 года). Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі (з 14 красавіка 2021 года)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Затым паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1994). Прэсвітарскае пасвячэнне прыняў 13 мая 2000 года; прасвітар Віцебскай дыяцэзіі. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў Наваполацку і Мёрах, абавязкі пробашча парафіі ў Бешанковічах і Уле. З 2003 года выконвае абавязкі пробашча парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску і Віцебскага дэкана.

29 лістапада 2013 года прызначаны біскупам Віцебскай дыяцэзіі. Біскупскае пасвячэнне здзейсніў Апостальскі Нунцый у Беларусі Клаўдзіа Гуджэроці 18 студзеня 2014 года.

3 чэрвеня 2015 года Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі абрала біскупа Алега Буткевіча сваім віцэ-старшынёй. 14 красавіка 2021 года ён быў абраны старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

12 жніўня 2020 года, у час гвалтоўных разгонаў пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, выступіў са зваротам, дзе сярод іншага заявіў[2]:

" Пабудаваныя на крыві сістэмы ў гісторыі ніколі не былі трывалымі, а Справядлівасць заўсёды вяртала здзейсненае тым, хто пераступаў усялякія людскія (не кажучы ўжо пра Божыя) нормы. "

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Мае дзвюх сясцёр — абедзве манашкі-еўхарысткі[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]