Перайсці да зместу

Алег Валяр’янавіч Басілашвілі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Валяр’янавіч Басілашвілі
Імя пры нараджэнні руск.: Олег Валерианович Басилашвили
Род дзейнасці акцёр, палітык, грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 26 верасня 1934(1934-09-26)[1] (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Таццяна Васілеўна Дароніна
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Прэзідэнцкі ордэн Ззянне
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Пашаны ордэн Дружбы Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР заслужаны артыст РСФСР Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў  Васільевых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алег Валяр’янавіч Басілашвілі (руск.: Оле́г Валериа́нович Басилашви́ли; нар. 26 верасня 1934(1934-09-26)[1], Масква) — савецкі і расійскі акцёр, грамадскі дзеяч; народны артыст СССР (1984), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1979). З 1959 года — артыст РДАБДТ імя Г. А. Таўстаногава. У 1990—1993 гадах — народны дэпутат Расіі.

Нарадзіўся 26 верасня 1934 года ў Маскве.

У 1956 годзе скончыў у Маскве Школу-студыю МХАТ (курс П. У. Масальскага) і атрымаў размеркаванне ў Сталінградскі абласны драматычны тэатр імя М. Горкага, які пакінуў, нават не пачаўшы там працаваць. У Ленінградзе, куды акцёр з жонкай Т. В. Даронінай адправіўся пасля Сталінграда, быў запрошаны ў Ленінградскі дзяржаўны тэатр імя Ленінскага камсамола (цяпер — Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэатр «Балтыйскі дом»), дзе граў да 1959 года.

У 1959 годзе разам з жонкай быў запрошаны ў Вялікі драматычны тэатр імя Горкага (цяпер — імя Г. А. Таўстаногава), дзе, па ўласным прызнанні, вельмі няўдала дэбютаваў у ролі Сцяпана Лукіна ў «Варварах» М. Горкага і доўга не мог знайсці сябе. Тым не менш, з другой паловы 1960-х гадоў стаў адным з вядучых акцёраў тэатра.

Шырокую вядомасць акцёру прынеслі ролі ў кінафільмах Э. А. Разанава («Службовы раман», «Вакзал для дваіх», «Пра беднага гусара замовіце слова»), Георгія Данелія («Асенні марафон»).

У 1975 годзе ў сувязі са смерцю бацькі і аднаго з вядучых акцёраў тэатра Я. З. Капеляна быў вымушаны адмовіцца ад ролі Іпаліта ў тэлефільме Э. А. Разанава «Іронія лёсу, або З лёгкай парай!».

Зноскі

  1. 1 2 საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი — 2001. Праверана 21 сакавіка 2018.