Алег Эдуардавіч Гардзіенка
Выгляд
(Пасля перасылкі з Алег Гардзіенка)
| Алег Эдуардавіч Гардзіенка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1977[1] |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Наталля Сяргееўна Гардзіенка |
| Род дзейнасці | гісторык, публіцыст |
| Навуковая сфера | гісторыя[2] і публіцыстыка[2] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
Алег Эдуардавіч Гардзіенка (нар. 1977) — беларускі гісторык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1977 г. у вёсцы Раёўка Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1999—2004 гг. працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, адкуль сышоў з ідэалагічных прычын. Працаваў у інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, а са студзеня 2005 г. — супрацоўнік газеты «Наша Ніва»[3].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Галіна навуковых даследаванняў: гісторыя нацыянальнага руху падчас Другой сусветнай вайны 1939–1945 гг. і беларускай эміграцыі на Захадзе[4].
Аўтар кнігі «Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі»[3].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з гісторыкам Наталляй Гардзіенка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #13957994X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 26 верасня 2021.
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б Юры Дракахруст. Гардзіенка Алег // Акцэнты Свабоды (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2009. — 430 с. — ISBN 978-0-929849-28-7.
- ↑ Алег Эдуардавіч Гардзіенка ў Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі